Эканоміка11

У сельскай гаспадарцы абвал. Аб'ём прадукцыі скараціўся на 10,4%. Аднак усё не так кепска

Такое вялікае падзенне часовае, яно тлумачыцца тым, што жнуць збожжа сёлета пазней, чым у мінулым годзе. Мінулае лета было вельмі спякотным, а гэтая вясна, наадварот, была позняй і халоднай. Аднак падзенне сельгасвытворчасці істотнае і незалежна ад гэтых метэаралагічных асаблівасцей.

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені-ліпені 2022 года ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала 12,2 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 89,6% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 11,7 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах — 89,6% да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана 1,008 млн тон жывёлы і птушкі ў жывой вазе, 4605,6 тыс. тон малака, 2017,4 млн яек. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 97,1% аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі ў жывой вазе, 97,5% малака і 83,8% яек.

На 1 жніўня 2022 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 4,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў 1,4 млн. Колькасць свіней склала 2,3 млн. галоў.

Мінулае лета было вельмі спякотным, а гэтая вясна, наадварот, была позняй і халоднай. Таму летась значную частку збожжа зжалі ўжо ў ліпені. Сёлета гэта здарыцца ў жніўні. Тады дынаміка трохі палепшыцца. Тым не менш, вынікі сельскай гаспадаркі і без таго не выдатныя. Па выніках паўгоддзя яна таксама паказала падзенне — аж на 3%. Прычым скарацілася і пагалоўе быдла, і колькасць свіней — апошніх аж на дзве сотні тысяч галоў. 

Каментары1

  • Іван
    16.08.2022
    Лукашэнка, ухаді!

Цяпер чытаюць

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў16

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Усе навіны →
Усе навіны

«У сярэднім кіроўца аўтавоза атрымлівае 130 еўра за суткі». Дальнабойшчык з Віцебска апісаў сваю працу1

Кавалеўскі заявіў, што Ціханоўская запавольвае працэс вызвалення палітвязняў39

Махляры нажыліся на беларусах, якія вельмі хацелі трапіць на канцэрт расійскага рэпера Мот8

9‑гадовая дачка Домрачавай заняла другое месца ў «Снежным снайперы» ў Раўбічах5

Lego і Crocs выпусцілі незвычайную пару абутку. Каштуе яна 150 еўра3

Змяніўся час працы платных парковак

У «Мінск-Свеце» затапіла адзін з дамоў — вось у чым прычына1

Якія краіны найбольш інвеставалі ў Мінск за мінулы год2

Абама пра іншапланецян: Яны існуюць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў16

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць