Грамадства33

«Мы цяпер фактычна ствараем сістэму з нуля». Павел Латушка заявіў аб стварэнні трох падпарадкаваных яму камітэтаў 

Кіраўнік НАУ Павел Латушка анансаваў стварэнне трох падпарадкаваных яму камітэтаў у Аб'яднаным пераходным кабінеце. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра санкцыйны камітэт, а таксама камітэты крымінальнага прымусу і кадравай палітыкі. У інтэрв'ю выданню «Зеркало» палітык патлумачыў, што гэта за структуры, чым яны будуць займацца і хто ў іх будзе ўваходзіць.

Фота: офіс Ціханоўская

Перш за ўсё Латушка патлумачыў, што «ў нас не класічная сітуацыя, калі існуе ўся структура органа выканаўчай улады, калі ёсць апарат, сакратарыят, дзейнічаюць міністэрствы, мяняецца толькі кіраўніцтва, якое прыходзіць у дзеючую сістэму, уносіць нейкія палітычныя сэнсы і прымае кіраўнічыя рашэнні.

Мы цяпер фактычна ствараем сістэму з нуля».

Дзеля гэтага, па словах палітыка, не варта чакаць, што на працягу ста дзён (як у звычайнай класічнай сітуацыі) урад павінен будзе даць справаздачу аб выніках. Гэта проста немагчыма.

Латушка сказаў, што ўносяцца прапановы аб тым, каб у рамках паўнамоцтваў прадстаўніка, які адказвае за пытанні транзіту ўлады, санкцый, крымінальнага пераследу і кадравай палітыкі, з'явіліся тры структурныя падраздзяленні. Гэта не азначае, што ў іх сядуць бюракраты па прыкладу класічнага міністэрства. Пералічаныя групы проста будуць адказваць за гэтыя кірункі працы.

Называць такія групы камітэтамі або аддзеламі можна пакуль што ўмоўна, дакладна гэта яшчэ будзе вырашацца.

Першая структура — гэта Камітэт па санкцыях. Яна будзе дзейнічаць пад кіраўніцтвам самога Латушкі.

Як ён кажа: «На сённяшнім этапе мы павінны прааналізаваць эфектыўнасць санкцыйнай палітыкі (перш за ўсё ў эканамічнай сферы) і зразумець, на што неабходна звярнуць асаблівую ўвагу, як дамагчыся таго, каб санкцыі далі вынік, які мы чакаем».

Другая структура можа называцца камітэтам, які будзе займацца крымінальным пераследам:

«Нам патрэбны будзе вялікі аб'ём працы ў рамках нацыянальных юрысдыкцый краін, на тэрыторыі якіх грамадзяне нашай краіны могуць падаваць заявы аб катаваннях, учыненых у дачыненні да іх у Беларусі. Гаворка ідзе і пра міжнародныя прававыя сістэмы ці міжнародныя канвенцыі, якія могуць быць задзейнічаныя».

Нарэшце, трэцяя структура — кадравы камітэт. Гэта новы кірунак, і ён павінен быць сістэматызаваны:

«З аднаго боку, нам трэба рабіць усё, каб даць вельмі выразны сігнал дзяржаўнай сістэме, што сёння яна працуе на знішчэнне беларускай нацыі, на рэпрэсіі, спыненне існавання Беларусі. Іншая частка гэтай задачы — сфармаваць сістэму, якая дазволіць нам у найбліжэйшы час разумець, што ў кожным раёне, у кожнай вобласці пад кожнае міністэрства ў перспектыве ў нас ёсць група прафесіяналаў, здольных у пераходны транзітны перыяд прыняць адказнасць за кіраванне краінай.

Цяпер будуць стварацца групы, якія арганізуюць гэтую працу.

Прытым Латушка падкрэслівае яшчэ раз: на класічныя бюракратычныя структуры няма ні рэсурсаў, ні нейкіх штатных пасад. Шмат будзе залежаць ад кіраўнікоў камітэтаў або аддзелаў.

«Яны павінны прааналізаваць, хто сёння ў дэмакратычных сілах Беларусі займаецца тым ці іншым кірункам, правесці камунікацыю з гэтымі людзьмі. У рамках гарызантальных сувязяў дамовіцца пра аб'яднанне рэсурсаў, усіх ведаў, вопыту, магчымасцяў кожнага чалавека ці іншых арганізацый. Мы павінны аб'яднаць свой рэсурс разам з дыяспарамі, з няўрадавымі арганізацыямі, іншымі ініцыятывамі, каб дасягнуць тут вынікаў як мага хутчэй», — падкрэслівае Латушка.

Імёны будучых кіраўнікоў ужо ёсць, але называць іх Латушка пакуль не стаў. 

Каментары3

  • Ильф и Петров
    24.08.2022
    — Кто, по-вашему, этот мощный старик? Не говорите, вы не можете этого знать. Это – гигант мысли, отец русской демократии и особа, приближенная к императору.
  • Нн
    24.08.2022
    Ўсё добра, але былым чыноўнікам няма вялікага даверу. У чым гадамі выяўляўся прафесіяналізм Латушкі ? Асабліва нічым. Завядуць звычайную шарманку пра санкцыі, адразаючы простых беларусаў ад выгод перасоўвання і цывілізацыі. На гэтай тэме можна сядзець бясконца і рабіць выгляд бурлівай апазіцыйнай дзейнасці нічым не рызыкуючы. Ужо загналі пад Маскву сваімі санкцыямі, засталося адрубіць беларусам візы, Свіфт і пералёты. От тады рэжым рухне... ад таго што польскі банк не адкрые рахунак беларусу ў Варшаве.
  • EMIL
    24.08.2022
    "А вы друзья, как ни садитесь,
    Всё в музыканты не годитесь".
    Ещё два года будете заседать!?

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць