Грамадства

Анулявалі пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі «Газеты Слонімскай»

23 жніўня Міністэрства інфармацыі паведаміла рэдакцыі «Газеты Слонімскай» аб ануляванні пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі — грамадска-палітычнага выдання «Газета Слонімская» і рэкламнай газеты «Отдушина», паведамляе БАЖ.

Сваё рашэнне Мінінфарм абгрунтаваў тым, што выпуск гэтых выданняў не ажыццяўляецца на працягу шасці месяцаў запар (падпункт 2.10 пункта 2 артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года №427-3 «Аб сродках масавай інфармацыі»). 

Абгрунтаванне цынічнае, бо ўлады перад тым самі заблакавалі для выдання магчымасць друкавацца на паперы.

«Ні гродзенская, ні брэсцкая, ні пінская друкарні не ўзялі ў друк «Газету Слонімскую» і газету «Отдушина», спасылаючыся на высокую ступень загружанасці і шчыльны графік друку», — тлумачаць сітуацыю, якая склалася, у рэдакцыі.

«Газета Слонімская» друкавалася з 2011 года ў гродзенскай друкарні, ліквідаванай у 2021 годзе. Друкаваная версія «Газеты Слонімскай» і газеты «Отдушина» не выходзяць з 9 лістапада 2020 года. Усе сілы рэдакцыя газеты цяпер засяродзіла на працы сайта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць