Усяго патроху88

У дом брытанскай сям’і забраўся пяціметровы тыгравы пітон

Цёмны тыгравы пітон — істота з начных кашмараў: агромністы драпежнік, які сціскае сваю ахвяру, а потым праглынае яе. Таму не дзіва, што калі гэтая змяя даўжынёй 5,4 метра праслізнула ў спальню адной брытанскай сям’і, людзі падумалі, што гэта проста страшны сон.

Усе фота: SOLENT NEWS

Здарэнне адбылося ў аўторак у гарадку Істлі, што знаходзіцца ў брытанскім графстве Хэмпшыр. 62-гадовая Джэнні Уорвік, якая жыве ў тым раёне, заўважыла ў 5-30 раніцы, што па даху дома праз дарогу паўзе пітон і што жыхары дома спрабуюць адагнаць змяю з дапамогай венікаў, піша The Times.

Жанчына спачатку падумала, што бачыць проста вялізную пластыкавую трубу, але потым яе канец пачаў рухацца. Калі жыхары дома здолелі выгнаць змяю з пакоя, пітон з вялікім шумам трапіў на капот машыны ля дома, чым дужа перапужаў мінакоў.

Мясцовыя жыхары раз’юшыліся праз тое, што нехта з іх суседзяў мог трымаць дома такую рэптылію і не здолеў яе пракантраляваць. Яны накіраваліся да жанчыны, якая раней трымала дома змей, бо палічылі, што пітон мог належаць ёй. Насамрэч змяя была не яе, але жанчына дазволіла часова патрымаць пітона ў сваёй аранжарэі, пакуль яго не забраў гаспадар — мужчына, што жыве недалёка.

Брытанка патлумачыла, што цёмны тыгравы пітон — вельмі небяспечная і дужа вялікая змяя, і калі змеі галодныя, яны могуць весці сябе вельмі небяспечна. На шчасце, ў доме, куды запоўз пітон, не было дзіцяці, бо інакш яго жыццё аказалася б пад пагрозай.

Іві Батан, экспертка Каралеўскага таварыства па прадухіленні жорсткага абыходжання з жывёламі, тлумачыць, што змеі цудоўна ўмеюць збягаць з замкнёных прастор, і для гэтага ім хопіць самых маленькіх дзверцаў ці недастаткова шчыльнай перагародкі. Найбольш актыўна змеі збягаюць летам, таму эксперты раяць пільна сачыць за сваімі гадаванцамі ў гэты час і не шкадаваць грошай на тэрарыумы, якія шчыльна зачыняюцца.

Як легальна купіць дзікабраза ці імператарскага ўдава ў Мінску? Расказваем

Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі

Асцярожна, змеі! Дзе цяпер можна сутыкнуцца з гадамі

Каментары8

  • Кажан
    26.08.2022
    О Божа! Як ён яшчэ нікога ня зьеў. Мог адкусіць руку й (ці) нагу. Лічу, што такім жывёлам месца ў джунглі.
  • нагу 3-ццю?
    26.08.2022
    ізноў гэны кэп тут як тут. дурачка з сябе корчыць

  • Чебурашка і семь гномов
    26.08.2022
    Кажан, хіба ж пітоны кусаюцца ? Зусім не! Я ведаю гэта дакладна, бо ў дзяцінстве глядзеў мульцік - "Маўглі". Паглядзіце, гэта вельмі цікава...

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

Шэсць чалавек зарабілі велізарныя грошы на стаўках на амерыканскую атаку па Іране. Падазраюць, што яны ведалі пра яе8

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту4

Хлопец напісаў на дзяўчыну з Баранавічаў данос за тое, што яна не пагадзілася з ім сустракацца19

У Іране расказалі, хто цяпер будзе кіраваць краінай6

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць