Свет44

Найноўшы брытанскі авіяносец зламаўся неўзабаве пасля адплыцця

Авіяносец Каралеўскага ваенна-марскога флоту Вялікабрытаніі HMS Prince of Wales выйшаў са строю менш чым праз 24 гадзіны пасля таго, як ён адправіўся на вельмі важнае заданне ў ЗША.

Вайсковы карабель коштам 3 мільярды фунтаў стэрлінгаў стаў на якар каля паўднёвага ўсходу вострава Уайт у праліве Ла-Манш у нядзелю ўвечары пасля таго, як сутыкнуўся з «механічнай праблемай».

280-метровы карабель водазмяшчэннем 65 000 тон аглядаюць вадалазы ніжэй ватэрлініі. З'явіліся звесткі аб пашкоджанні правага вяслярнага вала.

Да гэтага карабель знаходзіўся ў Портсмуце са снежня 2020 года, калі вада трапіла ў ягонае машыннае аддзяленне і пашкодзіла электрыку. Караблю з экіпажам з 1600 чалавек было забаронена выходзіць у плаванне да таго часу, пакуль не будзе праведзены рамонт коштам каля 3,3 мільёна фунтаў стэрлінгаў.

Каментары4

  • Сава
    29.08.2022
    Все приходи и уходит... Когда Британия была владычецей морей
  • ды што ж за дзень такі?
    29.08.2022
    вось і ў "NASA сёння планавала запусціць на Месяц сваю наймагутнейшую ракету. Але нешта не атрымалася"

    гэта
    День закрытия Семипалатинского испытательного ядерного полигона - Казахстан
  • хыхы
    30.08.2022
    "смех смехам"...
    але гэта не смешна зусім.
    зша першыя прымянілі ядзерную зброю. і зша так любяць каўровыя бамбардзіроўкі і т.п...

    пра вынішчэнне індэйцаў і рабаўладанне ў новым часе пажалуй памаўчым?)


Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА6

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць