«Рамка не таго колеру». Кіраўніцу «Пазітыўнага руху» аштрафавалі на 100 базавых
Супрацоўніцу беларускага грамадскага аб'яднання «Пазітыўны рух» Таццяна Пячко затрымалі 3 верасня разам з выкладчыкам БДМУ Уладзімірам Пікірэнем. Як пісаў Уладзімір, міліцыянтам не спадабаўся колер рамкі нумароў машыны, у якой яны ехалі.

Пазней Пікірэню адпусцілі, а на Пячко склалі пратакол па артыкуле 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Сёння стала вядома, што Таццяне прысудзілі 100 базавых штрафу (3200 BYN). Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Уладзімір Пікірэня.
-
«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба
-
«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер
-
Буйная сетка зарадных станцый запусціла ШІ-тарыфы для электракараў
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары