Мова

«Скарбонка гульняў»: настаўніца стварыла паўсотні настолак па-беларуску для дзяцей i дарослых

Гераіня гэтага матэрыялу Наталля Галко працуе настаўніцай і паралельна развівае свой праект настольных гульняў на беларускай мове «Скарбонка гульняў». Праект Nastaunica.by звязаўся з Наталляй, каб даведацца больш пра гульні для дзяцей і дарослых, а таксама каб атрымаць порцыю натхнення.

«Усё пачалося 5 гадоў таму з Social Weekend. Падштурхнулі мяне сябры, якія сказалі, што я ствараю матэрыялы, якія будуць цікавыя іншым. I на той час на беларускай мове амаль нічога не было. Я адчула, што беларуская мова знаходзіцца ў заняпадзе і патрабуе ўсебаковай падтрымкі. Таму я вырашыла прадстаўляць на Social Weekend праект гульняў для дзяцей i дарослых для вывучэння беларускай мовы.

Наталля Галко

Падчас удзелу ў SW я пазнаёмілася з суполкай беларускамоўных бацькоў, якія падтрымалі маю ідэю. З дапамогай калег былі апрабаваныя і паказалі сваю жыццяздольнасць і эфектыўнасць мае першыя праекты на беларускай мове. Паралельна з гэтым, нечакана для сябе, я прайшла ў фінал спаборніцтва і атрымала падтрымку кампаніі А1. Яны надрукавалі даволі вялікі наклад з трох настолак — «Хто там», «Хованкі з гномікам» і «Усяму свой час», а кіраўнік фонду «Добра» Аляксандр Скрабоўскі фінансаваў сертыфікацыю гульняў. Напэўна, гэты момант і можна лічыць днём нараджэння праекту «Скарбонка гульняў».

За 5 год я стварыла каля 50 гульняў рознага кшталту:

— граматычныя (дапамагаюць зразумець розніцу паміж беларускім і рускім маўленнем і напісаннем, а таксама засвоіць граматычныя і лексічныя асаблівасці мовы);

— тэматычныя (спрыяюць пашырэнню слоўніка па розных тэмах);

— гульні па навучанні чытанню і «на ўсялякі выпадак» (можна выкарыстоўваць проста для таго, каб прыемна бавіць час па-беларуску).

Вядома, галоўная задача, якую быў закліканы вырашыць праект — матывацыя дзяцей і дарослых да вывучэння роднай мовы, бо з настолкамі гэта атрымліваецца значна лягчэй і цікавей. Акрамя гэтага, гульні дапамагаюць вырашыць яшчэ даволі шмат пытанняў: развіццё ўвагі, памяці, лагічнага і творчага мыслення, а таксама пашырэнне чытацкіх кампетэнцый дзяцей, авалоданне навыкамі працы ў камандзе і іншае.

Я раю настаўнікам свае гульнi. Iх можна выкарыстоўваць у якасці дыдактычнага дапаможніка літаральна на любым этапе ўрока, гледзячы на яго мэты, а таксама на факультатывах і для правядзення пазакласнай работы. Гэта можа быць моўная размінка на пачатку ўрока дзеля матывацыі вучняў на працу і замацавання тэмы папярэдняга ўроку; стварэнне праблемнай сітуацыі для ўвядзення ў новую тэму; правядзенне праверкі засваення ведаў індывідуальна або ў групах; рэфлексія пры канцы ўрока або нават у якасці фізхвілінкі.

Наконт узросту гульцоў: калi спачатку ў праекце было больш развівальна-навучальных гульняў для дашкольнікаў (ад 3+) і малодшых школьнікаў, то цяпер у мяне ёсць ужо даволі вялікі выбар гульняў для любога ўзросту (у тым ліку і для дарослых) і на любы густ.

Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца: «Падарожжа па Беларусі», «Я жыву ў Беларусі», «У народзе кажуць» (фразеалагізмы), «Сказаў як звязаў» (прыказкі), «Літаратурны клуб» (знаёмства з беларускімі паэтамі). Цяпер рыхтуецца да друку «Спадчына» (14+).

Гэтая настолка пазнаёміць гульцоў з гістарычнай і культурнай спадчынай нашага краю, а таксама знакамітымі беларусамі. Я ўпэўненая, што гэтая пазнавальна-прыгодніцкая стратэгія ўпрыгожыць сямейную і сяброўскую вечарыну і будзе цікавая не толькі старэйшым школьнікам, але і дарослым.

У гэтым годзе вялікім попытам карысталіся сямейныя гульнятэкі і Літаратурныя квізы для гульцоў рознага ўзросту, якія я праводзіла сумесна з Літаратурным музеем, кавярняй «Над Нямігай», школамі і бібліятэкамі горада Мінска. Яшчэ летась я запусціла ў сацсетках новы праект «Дзеці — дзецям», які закліканы матываваць маленькіх беларусаў да чытання твораў нашых беларускіх пісьменнікаў, а таксама стварэння базы відэаматэрыялаў для выкарыстання настаўнікамі на ўроках.

Я планую i далей распрацоўваць новыя настолкі (мабыць, больш з’явіцца гульняў для дарослых). Мне хочацца дзяліцца сваім вопытам з калегамі праз прэзентацыі, майстар-класы, адукацыйныя і забаўляльныя праекты, а таксама вас чакаюць новыя сшыткі-дапаможнікі на беларускай мове. Планаў шмат і ўсё хочацца рэалізаваць».

Чытайце таксама:

Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць