Грамадства11

На Камароўцы прадаюць незвычайны сыр, які мяняе колер

На выхадных на сталічным рынку з'явіўся сыр, які зможа здзівіць! Ён змяняе колер, а па смаку нагадвае сметанковы пудынг з лавандай, паведамляе Вlizko.by.

Прадавец Ганна яшчэ не паспела выставіць цэннікі. Убачыла, што заглядзеліся на сыр, і адразу прапануе пакаштаваць. Не адмовіліся.

Сыр мяккі, а тэкстура сметанковая. Добра адчуваюцца травы, але не засланяюць увесь смак. Ці каштавалі вы сыр з пажытнікам, напрыклад?

Тут таксама дададзеная проста ў сыр пасечаная трава. Базілік прысутнічае паўсюль, ствараючы спецыфічны травяны смак. Ён адчуваецца на зубах. Пры гэтым сыр не даўкі, а далікатны. Па смаку і кансістэнцыі нагадвае мацарэлу або сыр бры.

А фіялетавы з лавандай няма з чым параўнаць. Раней не каштавалі такое. Італьянскія травы маюць ноты, але гэта беларуская вытворчасць.

Сыр прывозіць «Бабушкіна Крынка». Ганна кажа, што год таму было чатыры розных смакі, а цяпер толькі два: «Violet» з лавандай і «Blumarin» з базілікам.

У складзе на першым месцы пастэрызаванае малако, але і Е536, Е-120, Е-132 з кансервантамі прысутнічаюць. Магчыма, дзякуючы гэтаму і адбываюцца змены.

У разрэзе бачны насычаны яркі колер і багацце траў. А калі пачакаць пару секунд, то і эфект хамелеона можна ўбачыць. Ад краёў ідзе плаўнае пацямненне, якое пасля мае далікатна-блакітны колер.

Жадаючых пакаштаваць шмат. Але тыя, хто бачаць яго ўпершыню, бяруць няшмат: за 264 грамы аддалі 4,80 рубля, а кіло каштуе 18 рублёў 20 капеек.

Ганна раіць купляць як мінімум 200 грамаў, у адваротным выпадку можна не ўбачыць, як змяняецца колер сыру.

— Калі вы купілі сёння і ўвечары чакаеце гасцей, то ўсё з ім будзе добра, але праз тыдзень хамелеон знікне (смяецца). У большасці выпадкаў эфект кароткатэрміновы, — распавядае прадавец Ганна. — Але калі возьмеце кавалачак вагой у 300 грамаў і паволі будзеце адразаць, то эфект не прымусіць сябе чакаць.

Выкарыстоўваць можна для гатоўкі любых страў. Пераважна купляюць для сырных талерак. Варта памятаць — гэта дэсертны сыр, таму добра падыходзіць для ўпрыгожвання.

Нас папярэдзілі, што далікатэс лепш нарэзаць перад самай падачай, каб госці бачылі змяненне колеру.

Ганна лічыць, што гэтая навінка можа спадабацца не толькі рэстаратарам, але і тым, хто хоча здзівіць сваіх родных.

Каментары1

  • хх
    09.09.2022
    набыла сёння. дзякуй.
    ад смаку чакала большага, але ўсё пераважыла хімія) чараўніцтва. колер мяняецца вельмі хутка пасля таго, як адрэжаш ці адкусіш. і ён вельмі насычаны

Цяпер чытаюць

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?8

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Усе навіны →
Усе навіны

Грошы грабуць акцыянеры, а не нанятыя работнікі: такая цяпер эканоміка, і будзе яшчэ горш (ці лепш?)12

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак1

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ8

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»1

Новых карыстальнікаў Signal у Беларусі не будзе? Праблемы з рэгістрацыяй ужо не толькі з А111

Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці3

У дзіўным мінскім ГЦ закрываецца гіпермаркет «Гіпа»2

У беларускіх адвакатаў з'явіўся новы кіраўнік

Памёр вакаліст гурта «Чынгісхан» Вольфганг Хайхель2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?8

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць