Эканоміка

Brent ужо ніжэйшы за 90 даляраў. Нафта патаннела да самага нізкага ўзроўню з лютага

Цэны на нафту ў сераду ўпалі больш чым на 3 даляры, да самага нізкага ўзроўню з моманту пачатку ўварвання Расіі ва Украіну. Гэта звязана з трывогай, выкліканай набліжэннем рызыкі рэцэсіі і неспрыяльнай статыстыкай кітайскага гандлю, піша Reuters.

Фота: AP Photo/Hasan Jamali, File

Ф'ючарсы нафты Brent упалі на 3,40 даляра, або на 3,66 даляра, да 89,43 даляра за барэль у 13:38 паводле Грынвіча, дасягнуўшы самага нізкага ўзроўню з 3 лютага, і зваліўшыся ніжэй за 90 даляраў за бараль упершыню з 8 лютага.

Амерыканская нафта West Texas Intermediate знізілася на 3,42 даляра, або 3,94%, да 83,46 даляра, дасягнуўшы самага нізкага ўзроўню з 24 студзеня, паколькі трывога адносна рэцэсіі зноў стала актуальная.

«Прывід змяншэння попыту ў заходнім свеце набліжаецца да таго, каб стаць рэальнасцю, паколькі імклівы рост інфляцыі і павышэнне працэнтных ставак падрываюць спажыванне», — сказаў аналітык PVM Стывен Брэннак.

Крэдытнае рэйтынгавае агенцтва Fitch у аўторак заявіла, што спыненне газаправода «Паўночны паток-1» павялічыла верагоднасць рэцэсіі ў еўразоне.

Чакаецца, што Еўрапейскі цэнтральны банк рэзка павысіць працэнтныя стаўкі на сваім пасяджэнні ў чацвер. Пасяджэнне Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША адбудзецца 21 верасня.

Слабыя эканамічныя даныя з Кітая на фоне яго строгай палітыкі нулявога распаўсюджвання COVID таксама ўзмацнілі занепакоенасць адносна попыту. Імпарт сырой нафты ў краіну ў жніўні ўпаў на 9,4% у параўнанні з годам раней, паказалі мытныя звесткі ў сераду.

Раней цэны ўтрымаліся за кошт пагрозы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна спыніць усе пастаўкі нафты і газу, калі на расійскія энергетычныя рэсурсы будуць усталяваныя абмежаванні коштаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць