Усяго патроху11

Кафеін робіць чалавека больш схільным да трат. Вось як гэта працуе

Хочаце менш траціць у краме? Не піце кавы і колы па дарозе, рэкамендуюць навукоўцы.

Фота: pixabay.com

Згодна з нядаўнім даследаваннем, калі пакупнікі проста перад паходам у магазін пілі напой з высокай колькасцю кафеіну, яны набывалі больш тавараў і часта трацілі больш грошаў. Таксама такія кліенты рабілі больш незапланаваных пакупак ці набывалі тавары, проста каб падняць сабе настрой, піша Wall Street Journal.

Напрыклад, падчас аднаго з эксперыментаў у рамках працы 145 кліентаў наведалі краму тавараў для дома ў Францыі. Перад шопінгам кожны з іх атрымаў па кубку эспрэса ці напояў без кафеіну — людзям сказалі, што гэта спосаб вітаць вяртанне кліентаў у магазін пасля пандэміі. У выніку пакупнікі, якія пілі эспрэса, патрацілі ў магазіне каля 18 даляраў, а тыя, хто выпіў напой без кафеіну, спыніліся на палове гэтай сумы. Тыя, хто ўжываў кафеін, таксама куплялі больш тавараў: лічба склала ў сярэднім 1,5 тавараў у параўнанні з 1,08 таварамі, якіх набывалі кліенты з іншай катэгорыі.

Дыпаян Бісвас, прафесар маркетынгу з Універсітэта Паўднёвай Фларыды і адзін з аўтараў працы, мае сваё тлумачэнне такога эфекту. Ён расказвае, што кафеін робіць людзей больш энергічнымі і ўзбуджанымі, і што такі стан, верагодна, прымушае людзей рабіць імпульсіўныя пакупкі. Тыя, хто піў эспрэса, часцей набывалі рэчы, звязаныя з нечым прыемным, напрыклад, свечкі ці духмяныя алеі, і рэдка выбіралі больш утылітарныя прадметы накшталт посуду ці канцылярыі.

Потым навукоўцы паспрабавалі правесці той жа эксперымент у лабараторных умовах. У эксперыменце прынялі ўдзел амерыканскія студэнты: спачатку яны пілі халодную гарбату з кафеінам ці без яе, а потым ім паказвалі выявы прадуктаў кампаніі Amazon. Тыя, хто піў гарбату з кафеінам, вырашылі набыць больш тавараў, чым тыя, хто не ўжываў кафеін: у сярэднім 3,83 тавары супраць 3,27 у другой катэгорыі. І зноў тыя, хто ўжываў кафеін, выбіралі не ўтылітарныя тавары, а проста прыемныя рэчы.

Чатыры спосабы зрабіць сваю каву больш карыснай

Ці можна піць каву на пусты страўнік?

Чаму кава часам робіць нас больш стомленымі

Каментары1

  • Ну, усё
    13.09.2022
    Ну, усё, зара крамнікі пачнуць бясплатна наліваць кубачак кожнаму наведвальніку, ля ўваходу ў краму. :)

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі8

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць