Здароўе

Чаму кава часам робіць нас больш стомленымі

Прынята лічыць, што кава (і яе актыўны інгрэдыент кафеін) робіць нас больш бадзёрымі і энергічнымі. Але ўплыў кафеіну на людзей можа быць розным: усё залежыць ад нашай генетыкі і таго, як мы яго ўжываем.

Фота: pixabay.com

Марк Стэйн, прафесар кафедры псіхіятрыі і навук пра паводзіны ў амерыканскім Універсітэце Вашынгтона, тлумачыць гэта так: «Парадокс кафеіну ў тым, што ён на кароткі час прыводзіць да павышэння ўважлівасці. Ён паляпшае кагнітыўныя здольнасці і проста робіць нас больш энергічнымі».

Але ж доктар Стэйн папярэджвае: накапляльны эфект кавы цалкам адрозніваецца ад кароткачасовага. Часткова кафеінавы парадокс звязаны з так званым «ціскам сну» — чым больш вам хочацца спаць увечары, тым большы гэты ціск. У нашых целах працуюць біялагічныя гадзіннікі, якія «заводзяцца» ў момант абуджэння і «прымушаюць» нас увечары класціся спаць, піша New York Times.

Неўролаг Сэт Блэкшау з Універсітэта Джона Хопкінса кажа, што на працягу дня нашы клеткі і тканкі выкарыстоўваюць энергію і спальваюць яе ў форме рэчыва пад назвай АТФ (адэназінтрыфасфат). Калі мы думаем, робім фізічныя практыкаванні, працуем ці займаемся бегам, мы вытрачваем АТФ, і ў якасці пабочнага прадукту нашы клеткі вырабляюць іншае рэчыва — адэназін. Ён уплывае на спецыяльныя рэцэптары ў галаўным мозгу, што і прымушае нас адчуваць сябе больш соннымі.

Малекулы кафеіну падобныя па сваёй структуры да малекул адэназіну, таму кафеін звязваецца з рэцэптарамі замест яго — адпаведна, адэназін ужо не можа на іх уплываць. У выніку кафеін часова прыгнятае ціск сну і робіць нас больш бадзёрымі.

Але ж адэназін усё роўна накопліваецца ў арганізме — і як толькі скончыцца дзеянне кафеіну, ён нагадае пра сябе. У гэты момант вы будзеце адчуваць вельмі высокі ўзровень ціску сну, і адзінае правільнае выйсце — паспаць.

Але ж чым больш кавы мы п’ём, тым больш арганізм да яе звыкае. Колькасць адэназінавых рэцэптараў у мозгу павялічваецца, трэба ўсё больш кавы, каб паўплываць на іх, а печань тым часам пачынае вырабляць пратэіны, якія расшчапляюць кафеін хутчэй.

Простая звычка піць шмат кавы ці чаю непазбежна пагаршаюць якасць сну, што вядзе да пастаяннай стомленасці.

Кафеін таксама можа спрыяць скачкам узроўню цукру ў крыві і ўзмацняць абязводжванне — ізноў жа, абедзве гэтыя з’явы павяшаюць стамляльнасць.

Што ж рабіць? Працаздольнасць найлепш павышае не кава — лепей палепшыце сон і фізічную нагрузку. Нават калі не ўдалося выспацца ноччу, знайдзіце 20 хвілін, каб задрамаць удзень.

Трохі фізічнай працы, прайсціся пешкі ці пасядзець на сонцы — усё гэта надае энергіі.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

6 здаравейшых за каву напояў, якія ўзбадзёраць з раніцы

У які час сутак лепей піць каву

Каментары

Цяпер чытаюць

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы69

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Прапала беларуска, якая вырашыла паплаваць у палонцы пад Мурманскам11

На свабоду выйшла кіраўніцтва канцэртнай кампаніі, што раней забяспечвала правядзенне адбору на «Еўрабачанне»1

Першым дзіцём, якое нарадзілася ў Мінску ў новым годзе, стала маленькая туркменка15

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?12

Вока ў Гродне, палец у Мар'інай Горцы, апёкі ў Смаргоні — піратэхнічныя вынікі Новага года

Трамп: ЗША гатовы прыйсці на дапамогу пратэстоўцам у Іране15

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 20263

У цэнтры Мінска з'явіцца будаўнічы гіпермаркет2

На святара Аляксандра Кухту завялі крымінальную справу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы69

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць