Грамадства

У Кіраўску жанчыну асудзілі на 7 гадоў калоніі за непрыбраныя магілы

Суд Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхаркі Бабруйска, якую абвінавацілі ў махлярстве ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК).

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, індывідуальны прадпрымальнік К. з 2018 па 2021 гады заключала з грамадзянамі розныя дамовы, абавязваючыся выконваць работы, звязаныя з аказаннем рытуальных паслуг і добраўпарадкаваннем месцаў пахавання.

«Яна пераконвала перадаваць ёй у якасці папярэдняй аплаты грашовыя сродкі, пры гэтым прынятыя на сябе абавязацельствы не выконвала. У выніку злачынных дзеянняў абвінавачаная супрацьпраўна бязвыплатна завалодала грашовымі сродкамі грамадзян, прычыніўшы ім маёмасную шкоду ў асабліва буйным памеры на агульную суму 69 170 рублёў 80 капеек, што склала 2385,2 базавых велічынь», — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку абвінавачанай прызначана пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 300 базавых велічынь. Таксама яна павінна выплаціць пацярпелым матэрыяльную шкоду і кампенсацыю маральнай шкоды.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні65

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць