Грамадства77

«Для павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай адукацыі». Адменяць адтэрміноўку ад прызыву для юнакоў, што вучацца за мяжой

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні праект закона, якім, у прыватнасці, удакладняюцца падставы для надання права на адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу, паведамляе «Спутнік».

Гэты праект закона прадставіў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч.

«У закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» ўносяцца карэкціроўкі, накіраваныя на павелічэнне колькасці прызыўных рэсурсаў, неабходных для камплектавання войскаў і павышэнне канкурэнтаздольнасці айчыннай адукацыі», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, праектам закона прапануецца надаваць адтэрміноўку выключна тым студэнтам, якія накіраваныя на вучобу за мяжу дзяржавай.

«Праектам закона прадугледжваецца наданне адтэрміноўкі ад прызыву для працягу адукацыі грамадзянам, якія навучаюцца за мяжой на вочнай форме толькі па накіраванні рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання або дзяржаўных арганізацый», — сказаў Казакевіч.

Паводле яго слоў, праектам закона прапануецца скараціць колькасць асоб, якія атрымліваюць адтэрміноўку ад прызыву.

Чытайце таксама:

Дэпутаты дазволілі КДБ не выпускаць беларусаў за мяжу

Каментары7

  • Лунтик
    12.10.2022
    Частные школы уничтожим, но будем повышать конкурентоспособность отечественного образования за счет призывников. Дебилы!!!!!!!!!! 
  • А Коля ўжо прызыўнога ўзроста?
    12.10.2022
    Нейкія паўкрокі - адразу пазбаўлялі бы грамадзянства - тым болей лукашыцкія “законы” ім гэта дазваляюць
  • Мангол
    12.10.2022
    Праект закона супярэчыць Канстытуцыі! Гэта ясна як дзень. Але якія праўнікі у Беларусі....юрісты, а Мінюстом командует мент із департамента охраны без юрідіческого образованія, да ладно без него. Там і інтеллект не вырос.

Цяпер чытаюць

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк44

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Ганна Курыс: Я плакала, бо мне не далі ні з кім па-людску развітацца7

У Баранавічах 68‑гадовая пенсіянерка вырошчвала каноплі і піла з іх гарбату. Колькі далі?7

Золата ўпершыню ў гісторыі перавысіла 4500 даляраў за унцыю

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе5

Музей вольнай Беларусі апублікаваў відэа, якое запісаў Мікіта Мелказёраў, перадаючы свае кроксы ў экспазіцыю

Загінуў Герой Украіны лётчык Аляксандр Шэмет: ён здзейсніў апошні авіяпрарыў на «Азоўсталь»3

Больш за 3400 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава2

Беларусы расказалі, як іх падманулі ў БРСМ19

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк44

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць