Усяго патроху

Ацяпленне ў жылых дамах Мінска могуць падключыць 8 кастрычніка

З 5 кастрычніка да цяпла пачнуць падключаць школы, дзіцячыя садкі, бальніцы, паліклінікі і іншыя сацыяльныя ўстановы.

З 5 кастрычніка да цяпла пачнуць падключаць школы, дзіцячыя садкі, бальніцы, паліклінікі і іншыя сацыяльныя ўстановы.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.

«Спажыўцам 2‑й катэгорыі (жыллёвы фонд, інтэрнаты, гасцініцы) цяпло падаецца, калі сярэдняя тэмпература знадворнага паветра на працягу пяці дзён не перасягае 8 градусаў. У папярэднія дні сярэднясутачная тэмпература была ў межах 9‑9,5 градуса. Таму магчыма, што ацяпленне ў дамах сталіцы будзе ўключана ў чацвер», ‑‑ сказаў Анатоль Лаўнічук.

Паводле яго слоў, жыллёвыя службы горада гатовы да працэсу падачы цяпла. Пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе дамы, за выключэннем дамоў пяці таварыстваў уласнікаў. «Цеплакрыніцы гатовы, сеткі гатовы. Адзінае пытанне для камунальных службаў — запоўніць сістэмы ацяплення», — адзначыў прадстаўнік Мінгарвыканкама, растлумачыўшы, што ў перыяд запуску ацяплення ў сетку трэба падаць вялікі аб’ём вады. «Гэту работу мы праводзілі на працягу тыдня, каб усе сістэмы ацяплення былі запоўнены цепланосьбітам», ‑‑ дадаў ён.

Спецыяліст растлумачыў, што цяпло падаецца ў дамы паэтапна. Працэс расцягваецца на тыдзень, паколькі пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не могуць адначасова падаць у сетку вялікі аб’ём вады. Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць. На гэта пойдзе яшчэ прыкладна два тыдні.

Як паведамлялася, з 5 кастрычніка да цяпла пачнуць падключаць спажыўцоў 1‑й катэгорыі — школы, дзецячыя сады, бальніцы, паліклінікі і іншыя сацыяльныя ўстановы.

БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць