Свет

МЗС Польшчы раіць палякам не ехаць у Беларусь на магілы сваякоў

На Дзень усіх святых 1 лістапада палякі традыцыйна наведваюць могілкі, а ў многіх з іх магілы сваякоў знаходзяцца ў Беларусі. Але ў гэтым годзе польскія ўлады не раяць ім гэтага рабіць.

Лукаш Ясіна

«Мы раім нашым грамадзянам устрымацца ад любых паездак у Беларусь і Расію», — заявіў прэс-сакратар МЗС Лукаш Ясіна.

Паводле яго слоў, «спроба наведаць сямейную магілу можа быць выкарыстана супраць грамадзяніна Польшчы».

У Беларусі таксама шмат магіл ваяроў Арміі Краёвай. У апошнія месяцы стала вядома пра руйнаванне некалькіх падобных месцаў. Іх паспрабуюць у гэты дзень наведаць польскія дыпламаты.

Па словах Ясіны, абарона палякамі гэтых пахаванняў цяпер амаль немагчымая, бо польская дыпламатыя ў Беларусі вельмі абмежаваная ў дзеяннях, а Саюз палякаў пераследуецца ўладамі. «Самае большае, што можна цяпер зрабіць, гэта наведаць гэтыя месцы, ацаніць іх стан», — сказаў прадстаўнік МЗС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы8

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская спявачка Таццяна Буланава стала студэнткай беларускай ВНУ4

Беларускія цукеркі з алкаголем сталі праблемай у Расіі7

Лукашэнка прапанаваў Літве перамовы16

У Іванаўскай вобласці Расіі ўпаў самалёт Ан-22 Міністэрства абароны РФ6

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма21

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі8

Мільярдэр Андрэй Бабіш прызначаны прэм'ер-міністрам Чэхіі2

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль3

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы8

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць