Грамадства3131

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Уладзіслаў Кандратовіч прызнае, што нават пасля таго, як у Літве ўзялі пад кантроль кантрабандныя сеткі, беларускі рэжым можа далей запускаць паветраныя балоны ў бок Віленскага аэрапорта, таму Літве рана ці позна давядзецца шукаць спосабы іх нейтралізацыі, паведамляе LRT.

Фота: Радыё Свабода

«Паводле нашых звестак, ніводная краіна не мае рашэння, якое дазваляе збіць паветраны балон на вышыні 10 км з дапамогай беспілотніка або іншага кінетычнага ўзбраення», — наракае міністр.

Аднак ён спадзяецца, што літоўскія кампаніі змогуць прапанаваць рашэнне для нейтралізацыі паветраных балонаў. Міністэрства эканомікі ды інавацый абвясціла праграму коштам 1 мільён еўра, мэта якой — знайсці спосаб барацьбы з паветранымі балонамі, што залятаюць у Літву з кантрабандай. Тры кампаніі прайшлі першы этап конкурсу, і чакаецца, што прататып зброі будзе гатовы ў лютым.

Уладзіслаў Кандратовіч кажа, што ён адзін з тых палітыкаў, хто не страчвае аптымізму ў барацьбе з праблемамі. Міністр з энтузіязмам заяўляе, што, нягледзячы на складаную сітуацыю, паліцыя, памежнікі і вайскоўцы спрабуюць перапыніць дзелавыя сувязі кантрабандыстаў у Літве, вайскоўцы кантралююць паветраную прастору і шукаюць спосабы яе абароны, бізнэс выпрабоўвае розныя варыянты нейтралізацыі паветраных балонаў, а МЗС прыкладае намаганні, каб узмацніць ціск на беларускі рэжым на ўзроўні Еўрасаюза.

Паводле слоў міністра, запускаючы паветраныя балоны, беларускі рэжым імкнецца супрацьпаставіць літоўскія дзяржаўныя ўстановы ўласным грамадзянам, а затрымліваючы грузавікі ў Беларусі, ён спрабуе ўплываць на Літву праз бізнэс.

Уладзіслаў Кандратовіч быў абураны прадстаўнікамі дальнабойшчыкаў, якія наведалі Беларусь, а пасля запатрабавалі ад Літвы дыялогу з Беларуссю і выказалі сумнеў у тым, што кантрабандныя паветраныя балоны наогул ляцяць у бок Літвы.

«Пабыўшы там пару дзён, яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі і кажуць: не, балоны не лятаюць, а грузавікі стаяць, бо мы не размаўляем. Дык пра што ж мы будзем размаўляць? Пра тое, каб «адпусціць грузавікі»? Ды што тут незразумела — грузавікі павінны ехаць! Відаць, гэта спроба ціснуць на нас унутры. Тое самае адбываецца і праз жыхароў, якія не могуць паляцець на адпачынак або па справах», — заявіў Кандратовіч у інтэрв’ю парталу LRT.lt.

Каментары31

  • Тупа
    09.12.2025
    Рэжым дыктатара думае, што гэта спрацуе? Смешна, гзта толькі праблема тысячы чалавек. І пакуль ім яшчэ спачуваюць, то хутка пасля такіх паўтароў рэжымнай хлусні іх кінуць сам насам з Лукашэнкам, вы яго паўтрымліваеце дык нехай ён вам аўто і верне, лагічна.
  • Не бяры да сэрца міністр
    09.12.2025
    Рэагаваць на любое глупства, яшчэ і ініцыяванае Лукой, ня варта. Забірай беларускую дзяржмаёмасць у Літве і кампенсуй ім скрадзенае Лукой. А потым Лука з машынкамі пагуляецца, нікому не патрэбнымі
  • Туды яму і дарога
    09.12.2025
    Знясуць гэты ўрад

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка10

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць