Грамадства44

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Звярнулі на яго ўвагу і прапагандысты: тэлеканал АНТ пусціў у эфір шматзначныя пагрозы блогеру.

Яшар Алікузуеў (Дзядзя Яша). Скрыншот відэа АНТ

Расійскі блогер Яшар Алікузуеў больш вядомы як Дзядзя Яша. Свой кантэнт ён будуе на тым, што дапамагае бедным сем’ям. У тыктоку на яго падпісана амаль 142 тысячы чалавек, у інстаграме — 181 тысяча.

Раней Дзядзя Яша займаўся дабрачыннасцю ў Расіі і Казахстане, а сёлета прыехаў у Беларусь. Абставіў сваё прыбыццё не без пафасу: запісаў ролік на фоне Нацыянальнай бібліятэкі побач з машынай, на капот якой паклалі чырвона-зялёны сцяг.

Скрыншот відэа ў тыктоку

— Мы прыехалі з мэтай дапамагчы сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, — казаў тады Дзядзя Яша і заклікаў звяртацца да яго па дапамогу.

Пачаў ён з піяру збору васьмігадовага Вані Сцяцэнкі, у якога цяжкая генетычная хвароба — міядыстрафія Дзюшэна.

Але звычайна ўсё ж Дзядзя Яша дапамагае не інфармацыйна, а прадуктамі і адзеннем. У Мінску ён, напрыклад, завітаў да жанчыны Таццяны. Яна жыве без адной нагі і перасоўваецца на інвалідным вазку.

Таццяна скардзілася на мужа-тырана. Яна гадуе маленькага сына. Муж злоўжывае алкаголем і распускае рукі, з’ехаць ад яго жонцы няма куды.

Дзядзя Яша па-гаспадарску аглядае кватэру, бачыць, што дзе-нідзе абадраныя шпалеры, і цікавіцца, чаму так. Жанчына апраўдваецца: кватэра належыць свякрові, а раней тут было яшчэ горш.

На пытанне, чым дапамагчы, маці адкрывае халадзільнік і дэманструе яго небагатае змесціва:

— Я пакажу, а вы потым самі вырашыце.

Адказ блогера выглядае крыху зняважліва:

— Прадукты патрэбныя? А твой мужанёк потым прыйдзе і ўсё з’есць…

@uncleyashaa

г.Минск муж тиран

♬ оригинальный звук - Дядя Яша

Дзядзя Яша растлумачыў: звычайна ён не дапамагае сем’ям, дзе ёсць тата, бо ўпэўнены: забяспечваць жонку і дзяцей павінен мужчына. Але ўсё ж у такіх выпадках, калі ў таты і мужа праблемы з алкаголем, робіць выключэнне.

На момант прыезду блогера, муж жанчыны знаходзіўся на Акрэсціна (жанчына тлумачыць, што той піў на стадыёне ў Серабранцы) — інакш, кажа Дзядзя Яша, ён правёў бы з мужчынам выхаваўчую гутарку.

У выніку блогер прынёс некалькі пакетаў прадуктаў і адзення для хлопчыка (неяк ён агучваў, што на кожную сям’ю траціць 350 даляраў). Разгубленая жанчына кажа, што не ведае, як жыць далей. Бо, зразумела, падарункі глабальна праблему не вырашаюць.

Здаецца, гэта блогера ўжо не вельмі цікавіць:

— Ісці табе няма куды. Ну, можа, трэба шукаць нейкае ўзаемапаразуменне з ім.

Да Дзядзі Яшы звяртаюцца з самымі рознымі просьбамі. Напрыклад, адна з жанчын папрасіла ў яго грошай на ЭКА. Той адказаў, што гатовы дапамагчы зрабіць дзіця бясплатна. І, здаецца, вельмі ганарыцца такім жартам, бо выклаў скрыншот перапіскі ў інстаграме.

Нягледзячы на тое, што Дзядзя Яша займаецца дабрачыннасцю, на яго абрынулася хваля крытыкі. Дык што ж абурае беларусаў?

Па-першае, на сваю дзейнасць Дзядзя Яша збірае данаты. На фоне гісторыі гродзенскіх блогераў, якія рабілі розыгрышы быццам бы ў падтрымку таго ж Вані Сцяцэнкі, а фактычна большую частку патрацілі на шыкоўнае жыццё, шмат каго стала цікавіць, ці кантралюе хто-небудзь збор грошай і іх размеркаванне ў гэтым выпадку.

Па-другое, часам ён выдае асабістую інфармацыю і паказвае людзей (у тым ліку дзяцей) у вельмі ўразлівым становішчы. Напрыклад, Дзядзя Яша здымаў відэа ў Маларыце. Там маці выхоўвае трох дзяцей. Наўпрост у апісанні роліку пазначана, што ў гэтай сям’і бацька гвалціў старэйшую дачку.

Падчас здымкаў у кватэру нехта пазваніў — імаверна, сям’я падумала, што прыйшоў бацька (у выніку высветлілася, што гэта бабуля). Не перадаць словамі той жах, які адлюстроўваецца на твары дзяўчынкі — яна рыдае і галосіць. У нейкі момант маці таксама не можа стрымаць эмоцый і пачынае плакаць. Усё гэта здымае каманда Дзядзі Яшы.

За кадрам жаночы голас неяк раздражнёна кажа: «Ну што вы плачаце?! Божачкі, усе тут плачуць, трасуцца…». Пасля ідзе інтэрв’ю з маці, якая працягвае глытаць слёзы, — яна распавядае, што старэйшая дачка пасля таго, што здарылася, вымушана лячыцца ў псіхіятраў.

Відэа набрала 2 мільёны праглядаў. Канечне, не можа не ўзнікнуць пытанне, наколькі этычна паказваць твар дзяўчынкі і распавядаць гісторыю на шырокую аўдыторыю.

А па-трэцяе, блогер, які дапамагае, часта паводзіць сябе даволі нахабна. Напрыклад, можа прымушаць маці паказваць свае шафкі, а пасля крытыкуе за беспарадак.

Яго каментары таксама часам выглядаюць абразліва. Так, аглядаючы лядоўню адной маці з Гомеля, блогер заяўляе:

— Каця, дык у цябе мяса больш, чым у мяне!

Потым пачынае прынюхвацца да каструлькі:

— Фу, чым так пахне ў цябе?! Памый халадзільнік!

@uncleyashaa

♬ оригинальный звук - Дядя Яша

Той маці Кацярыне блогер прысвяціў ажно некалькі ролікаў. У адным з іх дэманструе, што па яе кватэры бегаюць прусакі.

Для жанчыны дапамога Дзядзі Яшы скончылася яшчэ большымі праблемамі. У відэа іншай блогеркі Кацярына распавяла, што расіянін паводзіў сябе нахабна: хадзіў дзе хацеў, заглядваў усюды — хаця такой дамоўленасці перад здымкамі не было.

А пасля публікацыі ролікаў у тыктоку ёй зацікавіўся аддзел адукацыі. Сям’ю Кацярыны паставілі на ўлік як сацыяльна небяспечную. Цяпер да яе рэгулярна прыходзяць праверкі — і міліцыя, і камісія па справах непаўналетніх.

— Я і да сёння не разумею, чаму ён прыехаў дапамагаць, а пачаў лазіць па халадзільніку, мікрахвалёўцы і шафах.

@_anja_rezerv Напишите свое мнение! #тетямотя#беларусь ♬ оригинальный звук - ___tetya_motya___

Кацярына сцвярджае: у выніку Дзядзя Яша нават напісаў на яе заяву ў міліцыю.

Некаторыя беларускія блогеры пачалі здымаць свае відэа з крытыкай Дзядзі Яшы. Кажуць, хопіць ганьбіць беларускі народ. Сярод іншага, айчынныя блогеры сцвярджаюць, што расіянін мае судзімасць.

На эмоцыях Дзядзя Яша нагаварыў у адным з чарговых эфіраў усякага рознага, не вельмі падбіраючы выразы:

— Неабходнае, бл*ь, для школы, прадукты, і гэты ўсё ў сям'ю прывезці — пакажыце мне хаця б аднаго чалавека. Ніводнага! Вось гэтыя хайпажоры яб*ыя, бабулям, бл*ь, на касе, бл*ь, аплацілі, бл*ь, нейкую прадукцыю. Ці там вазочак нейкі падарылі, бл*ь. Адны хайпажоры, блогеры ды ху*ты. Я кожнаму скажу, што няма на тэрыторыі Беларусі ніводнага чалавека, які дапамагае так, як дапамагаю я, сацыяльна, бл*. Каб прыехаць у сям’ю, даведацца пра іх унутраную праблему, бл*ь, і дапамагчы не толькі фізічна, матэрыяльна, але і псіхалагічна.

@banketosik_life

Что думаете?

♬ оригинальный звук - banketosik_life

Пасля прыйшлося рабіць відэа з тлумачэннем — у ім Дзядзя Яша сцвярджае, што дрэнна выказваўся выключна пра беларускіх блогераў, а не пра звычайных беларусаў.

На блогера-дабрадзея ўжо звярнула ўвагу і АНТ. У праграме «Тык-talk» яго ўключылі ў падборку сумнеўных блогераў разам гродзенскімі блогерамі Міхаілам Драгуном і Яўгеніяй Тарасенка, якія цяпер пад следствам.

Вядучая раскрытыкавала Дзядзю Яшу праз тое, што прыезджы блогер спяшаўся заняць нішу амбасадараў дабра, але нажываецца на чужым горы.

Скрыншот відэа АНТ

З Яшарам Алікузуевым запісалі невялікае інтэрв’ю. Ён не лічыць, што ў гісторыі з Кацярынай зрабіў нешта не так.

— Цяпер у яе дома ўсё цудоўна, у яе чыста. Яе наведаў СОП (імаверна, блогер усё ж мае на ўвазе органы апекі — НН). У Беларусі няма такога чалавека, як я (мецэната-блогера), які б дапамагаў сацыяльна. То-бок каб пяць дзён на тыдзень ездзіў у розныя сем’і.

На пытанне ў лоб: «Патрэбны кантэнт?» — Дзядзя Яша адказвае:

— Па-першае, заўсёды ідзе жывы эфір. У Беларусі не прывыклі, што сям’ю паказваюць знутры, што ў дзяцей няма чаго есці.

Вядучая потым здзекліва кажа, што публікацыі пра любоў да Беларусі, якія раптоўна з’явіліся пасля цікавасці АНТ да блогера, — гэта пахвальна, але імунітэту не гарантуе.

— Дзядзя Яша, пускаць пыл у вочы не трэба. Дапамога ў нашай краіне не толькі шматдзетным сем’ям у складаных сітуацыях — прадукты, адзенне, канцылярыя — калі ласка. Але і працаваць бацькам неабходна. Шукальнікі бясплатнага сыру клююць на салодкія прапановы, а потым шкадуюць, што сталі героямі скандальнага відэа. Затое блогер не шкадуе. Кантэнт манетызаваны. Больш праглядаў, лайкаў — а значыць, грошай.

Скрыншот відэа АНТ

Вядучая падкрэслівае: такім чынам Яшар Алікузуеў зарабляе ўжо пяць гадоў. У адным са стрымаў той прызнаваўся: калі ў яго няма наяўных, калі на картцы нуль, ён ненавідзіць усіх.

— Пра мінулае гаворыць без ахвоты: судзімы. Такі вось госць, — рэзюмуе вядучая АНТ.

Дарэчы, Дзядзя Яша на сюжэт пакрыўдзіўся і ў стрыме выказаўся пра рэдактараў АНТ не вельмі цэнзурна.

— Яна сказала, што ў суботу выйдзе поўная версія, дзе я буду ў іншым кантэксце. А пакуль у ютубе і інстаграме выклалі гэтую х*ню. Сядзелі там, пасміхаліся мне, бл*, якія яны вой-вой-вой… Я ў ах*і, бл*ь.

@alexander.schumach #ОНТ @Новости Беларуси ❤️ @ДядяБро #дядяяша @ONT LIFE @Телеканал OНТ ♬ оригинальный звук - Alexander Schumacher

Каб прадэманстраваць тое, што беларусы яго насамрэч падтрымліваюць, Дзядзя Яша зманціраваў відэа, у якім розныя людзі кажуць, які ён добры чалавек (падкрэсліваючы пры гэтым сваю нацыянальнасць). Але што дзіўна: гэта зусім не тыя людзі, якім ён дапамагаў, а нейкія яго знаёмыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Нет руским в Беларуси!
    10.12.2025
    Это 100% цыганин. Мутный тип по фото. Гнать его вон из Беларуси!
  • Дзікпік дабрачынцы
    10.12.2025
    Цікава, як там дзядзя Андрэй з Байсола? Накарагодзіў дык сапраўды накарагодзіў!
  • Бабка Ванга
    10.12.2025
    До задержания дяди яши осталось... 3... 2... 1...

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы4

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская спявачка Таццяна Буланава стала студэнткай беларускай ВНУ4

Беларускія цукеркі з алкаголем сталі праблемай у Расіі7

Лукашэнка прапанаваў Літве перамовы16

У Іванаўскай вобласці Расіі ўпаў самалёт Ан-22 Міністэрства абароны РФ6

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма21

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі8

Мільярдэр Андрэй Бабіш прызначаны прэм'ер-міністрам Чэхіі2

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль3

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы4

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць