Грамадства55

Зубра на мяжы Мінскай і Брэсцкай абласцей паставілі на рамонт

Зубр ля трасы М1 ужо амаль 20 гадоў сустракае ўсіх, хто заязджае з Мінскай у Брэсцкую вобласць, і праводзіць у адваротным кірунку. Скульптура пастаўленая каля трасы М1 паблізу вёскі Петкавічы Баранавіцкага раёна яшчэ ў 2003 годзе, піша мясцовае выданне «Наш край».

Металічны калос уражвае сваімі памерамі — 70 тон вагі, 28 метраў «ад рагоў да хваста», 20 метраў «ад зямлі да кончыка гарба», што прыкладна роўнае вышыні шасціпавярховага дома. Калісьці гэтую працу, якая за столькі гадоў стала адным з сімвалаў Брэстчыны, зрабілі работнікі Пінскага суднабудаўніча-суднарамонтнага завода.

Цяпер прыйшоў час паставіць скульптуру на рамонт. Дырэктар раённай службы ЖКГ, якая прыглядае за станам зубра-помніка, тлумачыць:

«Было вырашана правесці планавую праверку стану швоў металічнай канструкцыі, падфарбаваць скульптуру, каб надаць ёй больш рэспектабельны выгляд. Пры абследаванні высветлілася, што сякія-такія металічныя лісты трэба будзе замяніць, дзесьці пераварыць швы, апрацаваць скульптуру зубра ўнутры».

Рамонтныя работы выконвае брэсцкае прадпрыемства «Брэстпрамальп».

Каментары5

  • Культыватар прасторы й часу
    02.11.2022
    Найбязглуздзейшы прыклад гігантаманіі ды бессэнсоўнасьці. Ва ўсіх сэнсах. Ні эстэтычнага чыньніка няма, эканамічнага грунту, ні здаровага сэнсу, ні мастацкага выяўленьня. Помнік туркменска-кітайскаму менталу й людзкому марнатраўству.
  • зачараваная
    02.11.2022
    Культыватар прасторы й часу, вой ну скажыце шчэ, што не маеце фотачкі з гэтым зубром 
  • Культыватар прасторы й часу
    02.11.2022
    зачараваная, кажу !

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі4

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі4

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць