Грамадства66

У Мазыры частку вуліцы Камсамольскай хочуць перайменаваць у гонар Філарэта, гараджане супраць

Мазырскі раённы савет дэпутатаў абвясціў правядзенне грамадскіх слуханняў аб перайменаванні часткі вуліцы Камсамольскай. Яе плануюць перайменаваць у гонар Мітрапаліта Філарэта. Але ў адказ гараджане запусцілі петыцыю «Супраць перайменавання завулка ў гонар Мітрапаліта Філарэта», паведамляе «Гомель Штодзень».

Ініцыятары петыцыі звяртаюць увагу, што «Мітрапаліт Філарэт не мае ніякага дачынення да Мазыра, яго гісторыі, культуры, развіцця. Ён нарадзіўся ў Маскве».

Замест гэтага жыхары горада прапаноўваюць назваць завулак Міхайлаўскім — так, як ён называўся некаторы час таму.

Перайменаваць частку вуліцы Камсамольскай у вуліцу Філарэта прапанавала тапанімічная камісія Мазырскага райвыканкама. Чыноўнікі лічаць, што «неабходна ўвекавечыць памяць мітрапаліта за ягоны шматгадовы ўнёсак у духоўнае адраджэнне беларускага народа, развіццё міжканфесійнага дыялогу».

Нядаўна, дарэчы, Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб перайменаванні ў гэтым горадзе вуліцы Крапоткіна. Таксама рашэнні аб ушанаванні памяці Філарэта прымаюцца ў іншых гарадах — гэта кампанія, якую запусцілі зверху.

Чытайце таксама:

У Слуцку хутка адкрыюць помнік мітрапаліту Філарэту

Вуліцу Крапоткіна ў Гомелі пераймянуюць у вуліцу Мітрапаліта Філарэта

Каментары6

  • Dr. Someone
    09.11.2022
    Да якая розніца, як там чынаўё паназывает вуліцы ды правулкі!!!
    Усё адно пасля трэба будзе праводзіць маштабную тапанімічную рэформу па дэрусіфікацыі/дэсаветызацыі/дэлукашызацыі тапанімікі і ачышчэнню публічнай прасторы ад усяго, што не звязана з Беларуссю і насаджалася "зверху" у таталітарыя і аўтарытарныя часы. Пачынаючы ад вятання гістарычных назваў населеным пунктам, уключаючы ачышчэнне гарадской прасторы ад скульптур сумнеўнай мастацкай якасці, і заканчваючы ліквідацый усялякіх там сквераў, вуліц ды завулкаў Чавэса і іншых там сяброў аднаго вядомага "эканаміста" і "гісторыка". 
    P.S. Нічога не маю асабіста супраць грамадзяніна Вахрамеева, але на персанальную вуліцу ў кожным беларускім райцэнтры ён яўна не цягне...
  • Tgg
    09.11.2022
    U honar Tadewusza BanawenturavKasciuszka liepej!
  • хх
    09.11.2022
    No, ага. "унёсак"... тут нелішне будзе чарговы раз нагадаць, як у свой час хацелі перайменайваць вуліцу Каліноўскага (названую так за савецкім часам) у Мінску ва Всехсвятскую, калі бахнулі там свой храмище Всех Святых... здагадайцеся з аднаго разу, хто спрычыніўся да гэтага ўсяго?

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА6

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць