Эканоміка

На беларускую мову пераклалі адзін з найлепшых падручнікаў па карпаратыўным кіраванні

Праект па развіцці беларускай нацыянальнай экспертызы ў галіне карпаратыўнага кіравання зрабіў пераклад падручніка, па якім навучаюцца лепшыя сусветныя спецыялісты, паведамляе сайт беларускіх даследаванняў Thinktanks.by.

Падручнік Элісан Дылан Кібірыдж і Эндру Хамера «Карпаратыўнае кіраванне» (Alison Dillon Kibirige, Andrew Hamer. Corporate Governance. Published by ICSA Publishing, 2019) з’яўляецца элементам сістэмы падрыхтоўкі Брытанскага каралеўскага інстытута карпаратыўнага кіравання, аднаго з сусветных цэнтраў экспертызы і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне карпаратыўнага кіравання. Цяпер з'явілася яго версія і на беларускай мове.

У падручніку разглядаюцца базавыя элементы сістэмы карпаратыўнага кіравання ў Вялікабрытаніі і іншых краінах, прадстаўленая роля старшыні рады дырэктараў, карпаратыўнага сакратара, абавязкі і паўнамоцтвы дырэктараў, эфектыўнасць рады дырэктараў, пытанні сацыяльнай адказнасці і іншыя базавыя праблемы карпаратыўнага кіравання.

Уласны праект па навучанні ў галіне карпаратыўнага кіравання запусціў Сяргей Мазоль, кіраўнік Цэнтра карпаратыўнага кіравання і справаздачнасці (Мінск), вядомы беларускі эканаміст.

З’яўленне праекта пракаментаваў беларускі фінансавы аналітык Максім Адаскевіч: «Мяне вельмі радуе, што існуе пераклад аднаго з найбольш вядомых падручнікаў па карпаратыўным кіраванні на беларускую мову. Рэкамендую ўсім, каму цікавая тэма і хто хоча палепшыць веды па прафесійнай лексіцы на беларускай мове. Гэта выдатны праект, і я спадзяюся, што з цягам часу будзе з’яўляцца ўсё больш такіх якасных матэрыялаў па эканоміцы і фінансах на беларускай мове».

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка10

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

Расійскі верталёт украінцы знішчылі на буравой устаноўцы ў Чорным моры ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць