Грамадства11

«Малако ад іх смачнае, без паху казла». Бабруйчане трымаюць коз рэдкай пароды і не могуць нацешыцца

У адной з бабруйскіх груп можна сустрэць цікавую аб'яву: «Прадам малако ад нубійскіх коз, 3,5 рублёў за адзін літр». Выданне Magilev.by звязалася з гаспадаром рэдкіх козачак і даведалася, што гэта за жывёлы такія і чым іх малако адрозніваецца ад малака іншых коз.

Машка і Дашка

Бабруйчанін Юрый Алферчык распавядае, што коз рэдкай пакуль у Беларусі пароды ён набыў каля двух гадоў таму.

«Жонка даўно жартавала: «Вось пайду на пенсію, надзену капялюшык і буду пасвіць коз!» А потым мы сур'ёзна падумалі: а чаму б і не? Прачыталі, што англа-нубійскія козы вельмі прадуктыўныя, малако ад іх якаснае і смачнае, без характэрнага паху казла. Вырашылі завесці такую чыста для сябе, каб піць добрае малако і есці якасныя сыры, тварог. Я сам вырас у вёсцы, добра ведаю адрозненне хатняга малака ад магазіннага».

Аказалася, што знайсці чыстакроўную англа-нубійскую казу не так і проста, у нас гэта пакуль што рэдкасць. Знайшлі яе аж за Жлобінам. 

Сярэдняя цана маленькіх нубійскіх козачак — каля 600 рублёў, дарослых — 1000—1500.

Купілі двух маленькіх, цяпер яны ўжо дарослыя, завуць іх Дашка і Машка.

Нубійскія козы былі выведзеныя ў Афрыцы. У ХІХ стагоддзі пра іх прадуктыўныя якасці даведаліся англічане і заняліся прыстасаваннем нубійскіх коз да еўрапейскіх умоў.

Па словах гаспадара, козачкі гэтай пароды сапраўды аказаліся прадуктыўнымі: калі звычайныя даюць у суткі літр малака, то гэтыя — ад 3,5 да 5 літраў. Тлустасць яго значна вышэйшая — ад 5 да 8%, таксама ў ім вялікае ўтрыманне бялку. І калі малако ад звычайных коз мае непрыемны спецыфічны пах, то ад гэтых яго зусім няма. І ад саміх нубійскіх коз няма ніякага паху.

Малако іх салодкае, з прыемным сметанковым прысмакам. Нягледзячы на высокі працэнт тлустасці, яно добра засвойваецца, таму яго даюць маленькім дзеткам. Як і любое казінае малако, яно гіпаалергеннае.

Што тычыцца ўтрымання англа-нубійскіх коз, то Юрый кажа, што ніякіх цяжкасцей з гэтым няма: яны ўтрымліваюцца гэтак жа, як і астатнія іх суродзічы. Галоўнае — адсутнасць сырасці, вільгаці і ветру. Мужчына абсталяваў для сваіх гадаванак цёплы хлеў.

Ядуць англа-нубійскія козы гародніну, ячмень. Улюбёны іх ласунак — капуста, яшчэ любяць галінкі хвоі. На двары яны гуляюць, пакуль тэмпература паветра не ніжэйшая за 10 градусаў.

Улетку Юрый адвозіць сваіх козачак на дачу, дзе для іх і зусім раздолле. «Першыя гады з паўтара аддачы ад іх не было ніякай, утрыманне выходзіла даволі затратным, а цяпер усё акупляецца», — кажа мужчына. 

Юрый прадае малако нубійскіх коз па 3,5 рублі за літр. Сыр і тварог робяць у асноўным для сябе.

Таксама цяпер ён прапануе на продаж дзвюх маленькіх козачак. Спарваць сваіх Машку і Дашку гаспадар, па яго словах, возіць да чыстакроўных англа-нубійскіх казлоў.

Хоць гэтыя жывёлы адносяцца да мяса-малочнага тыпу, Юрый іх дзеля мяса не разводзіць. Кажа, што проста рука не падымецца забіць сваіх гадаванак.

Ці можна рабіць бізнэс на малочнай прадукцыі англа-нубійскіх коз? Мужчына кажа, што калі трымаць іх у большай колькасці і прадаваць прадукцыю ў буйных аб'ёмах, то зарабіць можна. Але яны з жонкай пакуль пра гэта не думалі. Юрый працуе на «хуткай» санітарам, а гаспадаркай займаецца толькі ў вольны ад працы час.

Каментары1

  • фцф
    18.11.2022
    На сабак нейк падобныя. А казлы з рагамі?

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым18

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць