Улада

Праблемы вёскі

Галоўнай праблемай рэалізацыі дзяржаўнай Праграмы аднаўлення і развіцця вёскі, якой займаецца дзяржпрадпрыемства Белбыт, застаецца нясвоечасовае фінансаванне.

Пра гэта заявіла на прэс‑канферэнцыі ў Мінску кіраўнік упраўлення вытворчай і тэхнічнай палітыкі «Белбыту» Галіна Мыцько. Паводле спадарыні Мыцько, сёлета сродкі на гэты год паступілі толькі ў ліпені, што выклікала значнае адставанне ў рэалізацыі планаў аб’яднання.

Сярод іншых праблем рэалізацыі дзяржаўнай праграмы Г.Мыцько назвала цэнтралізаванае выдзяленне сродкаў, пры якім губляецца час на іх размеркаванне, а таксама адсутнасць кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай мясцовасці. Астатняе выклікана нізкім узроўнем заробкаў у сферы абслугоўвання. Толькі ў некаторых раёнах, дзякуючы мясцоваму дафінансаванню, удалося павысіць іх да ўзроўню 650 тыс. рублёў.

У сярэднім іх узровень - 450 тысяч.

Дзяржаўная праграма аднаўлення і развіцця вёскі прадугледжвае фінансаванне ў памеры амаль 100 млрд рублёў на перыяд 2005—2010. Большую частку фінансавання павінны ўзяць на сябе мясцовыя бюджэты — амаль 57 млрд. Прадугледжваецца таксама фінансаванне з рэспубліканскага бюджэту, інавацыйнага фонду Міністэрства гандлю, уласных сродкаў «Белбыту», банкаўскіх крэдытаў і інвестыцый.

Галіна Мыцько таксама адзначыла, што ўстановы бытавога абслугоўвання насельніцтва ў сельскай мясцовасці ў цэлым рэнтабельныя. На сёння дзяржавай рэгулююцца цэны толькі на два віды паслуг — рытуальныя і рамонт абутку. Схема цэнаўтварэння на іншыя паслугі стала цалкам свабоднай. Што ў сваю чаргу дазволіла павысіць рэнтабельнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць