Грамадства22

«Публікавалі заведама пазітыўную ацэнку дзеянняў апанентаў улады». Вось у чым вінавацяць Tut.by

Генеральная пракуратура зрабіла справаздачу, што вывучыла матэрыялы справы Tut.by ў дачыненні да гендырэктара Людмілы Чэкінай, галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай, журналістаў Вольгі Лойка, Алены Таўкачовай, юрысконсульта Кацярыны Ткачэнка і іншых асоб.

Чэкінай інкрымінаваныя ўхіленне ад выплаты падаткаў, арганізацыя распальвання варожасці, а таксама распаўсюджванне матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Золатава, Лойка і Таўкачова абвінавачваюцца ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, распальванні сацыяльнай варожасці, распаўсюдзе матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Ткачэнка абвінавацілі ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Генпракуратура сцвяджае, што сэрвіс «Кupi.tut.by» не з'яўляўся ўласнай распрацоўкай кампаніі, таму прэферэнцыямі ПВТ кампанія нібыта карысталася беспадстаўна.

Tut.by вінавацяць таксама ў тым, што з мэтай атрымання падатковых прэферэнцый як рэзідэнта ПВТ у 2019 годзе была ўкаранёна схема «драбнення бізнэсу».

Як вынік, піша Генпракуратура, у бюджэт у 2019—2021 гадах недаплачана больш за 3 млн рублёў падаткаў.

Tut.by вінавацяць таксама ў тым, што іх матэрыялы ўтрымлівалі

— заведама пазітыўную ацэнку дзеянняў апанентаў улады;

— свядома негатыўнае адлюстраванне рашэнняў службовых асоб, іншых грамадзян, якія выступалі за захаванне дзейнага канстытуцыйнага ладу;

— утоеную каардынацыю пратэснай актыўнасці ў грамадстве;

— звесткі, накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне і прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Ткачэнка ў верасні 2020 года ў сталіцы ўдзельнічала ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, піша Генпракуратура.

Па выніках вывучэння матэрыялаў крымінальных спраў у дачыненні да Людмілы Чэкінай, Марыны Золатавай, Вольгі Лойкі, Алены Таўкачовай, Кацярыны Ткачэнка прынята рашэнне аб накіраванні іх у суд.

Генпракуратура таксама паведамляе, што іншыя 9 фігурантаў, якім інкрымінавана дапамаганне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, цалкам прызналі віну, кампенсавалі «шкоду» і заявілі хадайніцтвы ў адрас Лукашэнкі аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці.

Каментары2

  • утоеныя дранікі
    12.12.2022
    утоеную каардынацыю пратэснай актыўнасці ў грамадстве;
    +++++++++++++++++++++++++++
    Калі яны была утоенай, то як можна каардынаваць пратэсты? На любы тэкст можна сказаць, што утрымлівае утоенае пасланне марсіян, утоеную інструкцыю машыны часу, утоеныя дадзеныя пра колькасць ЯО ў Кітае і гэтак далей. Тут ўсё залежыць наколькі буйная і запаленая фантазія абвініцеля.
  • Оруэлл отдыхает
    12.12.2022
    О как, с точки зрения лукашенко у его конкурентов не может быть позитивной оценки их деятельности ......
     И эта чушь рассматривается в суде ???

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пераехала са Слоніма ў французскую вёску, дзе працуе сядзелкай у мясцовых пенсіянераў — і шчаслівая ВІДЭА12

Трамп запярэчыў, што прымушаў Зяленскага аддаць Расіі ўвесь Данбас9

Картэж віцэ-прэзідэнта ЗША трапіў пад асколкі снарада3

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры12

Церцель сказаў, што вядзецца праца, каб арганізаваць размову Лукашэнкі з Зяленскім16

У Telegram пачалі рэкламаваць прыкладанне Telega, але яго стварылі ў Расіі6

Трамп заклікаў Зяленскага пагадзіцца на ўмовы Расіі 27

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць