Свет1111

Літоўскі парламент забараніў беларусам і расіянам, якія жывуць у Літве, валодаць зброяй

У чацвер літоўскі Сейм пасля адпаведнага разгляду ўхваліў праект Закона аб кантролі над зброяй і боепрыпасамі, у якім прапануецца забараніць расіянам і беларусам, якія жывуць у Літве, мець зброю. Старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны (КНБА) Лаўрынас Кашчунас сцвярджае, што ініцыятыва накіраваная на максімальнае павышэнне бяспекі Літвы, піша Delfi.lt.

Фота ілюстрацыйнае

За законапраект прагаласавалі 106 членаў Сейма, супраць ніхто не галасаваў, устрымаліся 10 парламентарыяў.

Cтаршыня КНБА падкрэсліў, што адна з мэтаў гэтага законапраекта — даць магчымасць прыватным гандлярам зброяй прадаваць зброю катэгорыі A, якую ў цяперашні час дазволена ў грамадзянскім абарачэнні.

Цяпер беларусы і расіяне не змогуць у Літве купляць і валодаць зброяй для палявання; спорту; самаабароны; прафесійнай дзейнасці; калекцыянавання; трэніровак; навуковых даследаванняў; стралковай службы або прафесійнай вайсковай службы; іншых мэтаў.

Закон уступіць у сілу з 1 студзеня 2023 года.

У тлумачальнай запісцы да дакумента пазначана, што ў цяперашні час дазвол на захоўванне або нашэнне зброі ў Літве маюць 294 грамадзяне Расіі і 46 грамадзян Беларусі. Сярод іх могуць быць і асобы з двайным грамадзянствам — літоўскім і расійскім ці літоўскім і беларускім.

Каментары11

  • Не хлушу
    16.12.2022
    Маю знаемага літоўца які мае зброю і ён і яго знаёмыя дзьвума рукамі за пуйло
  • мясцовы2
    16.12.2022
    Дакладна такое прыніжэнне беларусаў, калі іх прыраўніваюць да маскалей, паменьшыць колькасць беларусаў-дабраахвотнікаў далучыцца да літоўскіх УС у выпадку, калі расея будзе чыніць агрэсію супраць Літвы.
  • Праўдаруб
    16.12.2022
    American , можно подумать, что для того, чтобы стать гражданином Литвы достаточно только одного желания

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць