На штогадовай канферэнцыі Google у Індыі кампанія анансавала незвычайную распрацоўку, якая дазволіць расшыфроўваць рэцэпты, напісаныя неразборлівым почыркам лекараў, піша Office Life.

Як піша выданне TechCrunch, так Google мае намер вырашыць праблему, што існуе ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Неразборлівы почырк лекараў у кампаніі тлумачаць тым, што медыкі нярэдка выпісваюць рэцэпты ў спешцы. У выніку няпроста зразумець, якія менавіта лекі трэба купіць.
Новую функцыю Google распрацоўвае разам з фармацэўтамі. Яе плануюць убудаваць у сэрвіс Google Lens. Рэцэпт можна будзе сфатаграфаваць, а затым сістэма па фатаграфіі распазнае почырк і пакажа карыстальніку згаданыя ў рэцэпце лекі.
Калі функцыя запрацуе, у кампаніі не ўдакладняюць. Яе прадстаўнікі толькі анансавалі, што яшчэ «трэба будзе зрабіць вялікую працу, каб сэрвіс стаў даступны для ўсіх».
Каментары