Грамадства22

25-гадовую палітзняволеную асудзілі на пяць гадоў калоніі за перадачу даных у «Чорную кнігу Беларусі»

У Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 снежня асудзілі палітзняволеную Таццяну Карповіч паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Павел Клімаў прызначыў жанчыне 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 250 базавых велічыняў, паведамляе «Вясна».

Таццяна Карповіч — жыхарка Віцебска, паводле адукацыі праграмістка. Яна была затрыманая 17 лістапада 2021 года.

Першапачаткова Таццяну абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных) Крымінальнага кодэкса за перадачу даных сілавікоў, настаўнікаў, суддзяў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі». Таццяну змясцілі ў СІЗА-1. Напрыканцы кастрычніка 2022 года яе перавялі ў віцебскі СІЗА-2, а пасля — у магілёўскую турму № 4.

Але пазней другі артыкул з абвінавачання прыбралі.

12 снежня 2022 распачаўся ў закрытым рэжыме судовы працэс над Таццянай. Дзяржабвінавачанне прадстаўляла пракурор Таццяна Касцюшка. Яна запрасіла для палітзняволенай 6 гадоў пазбаўлення волі. Але суддзя ў выніку прызначыла дзяўчыне 5 гадоў калоніі.

Падтрымайце палітзняволеную: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Таццяна Мікалаеўна Карповіч

Каментары2

  • Правдоруб
    24.12.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Судья Дредд
    25.12.2022
    Вина за эти посадки целиком лежит на тех недалёких кто администрировал ЧКБ и допустил слив данных. Их имена должны быть на доске позора и не подпускать их близко ни к каким должностям. Это скорее всего предатели.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць