Грамадства22

Супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея звольнілі за фотакартку салідарнасці 2020 года

Выданню Reform.by на аснове інфармацыі з розных крыніц ўдалося пацвердзіць, што на дадзены момант з музея дакладна звальняюць 11 чалавек. Звальненне яшчэ адной супрацоўніцы абмяркоўваецца.

На дадзены момант Reform.by пацвердзілі звальненні:

загадчыцы рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Святланы Шукан, загадчыцы выставачнага аддзела музея Яўгеніі Сабалеўскай, загадчыцы аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стагоддзяў Кацярыны Ізафатавай, рэстаўратараў Святланы Дзікуць і Аляксандра Лагуновіч-Чарапко, галоўнага захавальніка Таццяны Мартуль, намесніка гендырэктара ў пытаннях рэстаўрацыі Сяргея Вечара. Іх заявы па пагадненні бакоў былі падпісаны 23 снежня.

Падставай для чыстак стала фатаграфія салідарнасці часткі калектыву музея, зробленая ў 2020 годзе. На ёй музейныя спецыялісты стаяць на прыступках Нацыянальнага мастацкага музея з плакатамі супраць гвалту і кветкамі.

17 снежня «выкрывальны» здымак быў размешчаны ў адным з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў — а далей пайшла атака на супрацоўнікаў музея. У прыватнасці, сталі паліваць брудам кіраўніцу аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стагоддзяў, мастацтвазнаўцу, куратарку Кацярыну Ізафатаву, «выкрыўшы» яе дачыненне да карупцыі. Потым прайшліся па намесніках дырэктара культурнай установы, дасведчаных спецыялістах — Святлане Анейка і Сяргею Вечару.

У выніку быў раздзьмуты вялікі скандал, пасля чаго з музея сталі звальняць людзей, выяўленых на здымку. «Карупцыя» супрацоўнікаў музея, па сцвярджэннях прапагандыстаў, — нібыта ў тым, што ў 2021 годзе музей купіў у мастака Уладзіміра Царыковіча, мужа мастацтвазнаўцы Кацярыны Ізафатавай, карціну «Крык» (2020). Хоць яе куплялі па ўсіх правілах і працэдурах.

Можна меркаваць, што колькасць звольненых можа вырасці, у папярэдніх паведамленнях пра гэта ўжо ішла гаворка пра 18 чалавек.

Чытайце таксама:

З Нацыянальнага мастацкага музея звольнілі адразу 18 чалавек

Каментары2

  • Mar
    26.12.2022
    Всех уволить. Пусть омоновцы залы охраняют. А при входе личный досмотр.
  • Андрусь
    26.12.2022
    Уладзе прасцей проста зачыніць установы, дзе для людзей першаснымі з'яўляюцца не жывёльныя патрэбы харчавацца і хавацца ад непагадзі, а нешта, дзе задзейнічаны інтэлект. Музеі, тэатры, Акадэмію Навук, гуманітарныя факультэты ВНУ, нават Галоўпаштамп за "няправільную" сінічку, чым вось так вышчэмліваць усюды праціўнікаў лукашэнкі і ўзнімаць скандалы з кожнай установай. Жыве ж неяк Паўночная Карэя без усялякіх гэтых установаў са свядомымі! 

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА3

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі2

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў4

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра25

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць