Грамадства

Журналіст Дзяніс Івашын прыгразіў парэзаць сабе вены

Жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына расказала аб правакацыях супраць яе мужа. Паводле яе слоў, у ход ідуць як фізічныя, так і інфармацыйныя метады ціску.

Адзін з колішніх вязняў гарадзенскай турмы, мастак і рок-музыка Павал Бялянаў, які цяпер на волі, пацвердзіў спробы правакацый у дачыненні Дзяніса Івашына з боку супрацоўнікаў турмы, напісала Вольга Івашына.

«Магчыма, няўдалую фізічную правакацыю вырашылі замяніць інфармацыйнай. Магчыма, яны проста не ведаюць, што адрозна ад злачынцаў і правакатараў, нам няма чаго хаваць. Павал Бялянаў расказаў, што быў за дзве камеры ад Дзяніса, які, у сваю чаргу, пэўны час сядзеў з Валерыем Троцкім — яго таксама абвінавачваюць у «дзяржздрадзе» ды яшчэ нечым. Відавочна, чэкісты па сваіх старых метадычках спадзяваліся, што хлопцы пачнуць абмяркоўваць «справы» і выдадуць нейкую інфармацыю».

Вольга Івашына падкрэсліла, што фіксуе не толькі наўпроставыя здзекі і катаванні ў дачыненні мужа, а нават такія спробы. З падачы Паўла Бялянава сям’я атрымала інфармацыю, што неаднаразова Дзяніса спрабавалі скампраметаваць, пераводзілі ў камеру з людзьмі, у якіх за кратамі нізкі сацыяльны статус. Аднак, працягвае яна, яе муж даволі хутка адаптуецца да знешніх умоў, вывучае ўнутраныя правілы і традыцыі, а таму зрабіў тое, што робяць вязні ў падобных умовах: запатрабаваў ад ахоўнікаў перавесці яго ў іншую камеру — бо інакш фізічна нашкодзіць сабе, парэзаўшы вены.

21 снежня падчас спаткання з маці гэта пацвердзіў сам Дзяніс, нагадаўшы, што такім чынам мусілі «вырашаць праблему» палітвязні Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Ігар Банцар ды іншыя. У выніку турэмнікі прапанавалі журналісту «альтэрнатыву» — карцар. Дзе той і адбыў у «маразільніку» 10 сутак.

Дзяніса Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яго аштрафавалі на 4800 рублёў. Яшчэ Івашын мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды дзевяці пацярпелым — па 2000 рублёў кожнаму. Хто гэтыя пацярпелыя, невядома, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Эйдэльман расхваліла кнігу Насты Рагатко4

Памёр Анатоль Сахаруша1

Тры месяцы таму адбыўся моўны скандал у швейцарскім цягніку. Ці быў хто пакараны?14

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?23

15 метраў у дзень. Расійская армія ва Украіне ўстанавіла антырэкорд па тэмпах прасоўвання за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў25

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ4

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць