Грамадства22

У Мінску асудзілі на 4 гады грамадзяніна Латвіі — верагодна, той крытыкаваў Лукашэнку

Грамадзяніна Латвіі Дзмітрыя Міхайлаўса Мінскі гарадскі суд прысудзіў да 4 гадоў калоніі, паведамляе leta.lv са спасылкай на МЗС Латвіі.

Судзілі мужчыну па чатырох артыкулах — заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі (ч. 3 арт. 361), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванне варожасці (ч. 2 арт. 130) і абраза Лукашэнкі (ч. 1 і 2 арт. 368).

Затрымалі Міхайлаўса ў сакавіку 2022 года.

Пазней КДБ уключыў яго ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

МЗС Латвіі раней паведамляў, што ў Міхайлаўса праверылі тэлефон і ўладам не спадабаліся паведамленні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі. Калі супрацоўнікі консульства прыбылі на сустрэчу з затрыманым, то яго не заспелі, паколькі яго на месяц змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу для правядзення экспертыз.

Каментары2

  • ІМЯ
    30.12.2022
    Рэдакцыя, калі ласка, удакладняйце, ці гэта справа двайнога грамадства. То бок, ці ёсць ў сп. Міхайлоўса беларускае грамадства таксама.
  • З Латвіі
    30.12.2022
    Няма ў яго ніякага іншага грамадзянства. У Латвіі немагчыма мець падвойнае: адначасова і латвійскае, і беларускае.

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць