Эканоміка55

Беларус адкрыў б’юці-каворкінг у Варшаве і расказвае пра гэту новую нішу ў бізнэсе

Ігар разам з жонкай пераехаў у Польшчу ў чэрвені мінулага года. У Беларусі мужчына меў лагістычны бізнэс, які пасля пачатку вайны стаў павольна паміраць. «Прыняў рашэнне, што змяню лакацыю, паспрабую з нуля». Ён расказаў, як адкрываў б’юці-каворкінг у Варшаве і колькі ў яго трэба было ўкласці.

У Мінску Ігар быў сузаснавальнікам і дырэктарам адной з лагістычных кампаній, якая займалася дастаўкай тавараў інтэрнэт-крамаў па Беларусі. У пэўны момант яго бізнэс стаў развальвацца. 

Таксама было маральна няпроста знаходзіцца ў Беларусі, краіна мяжуе з Украінай і Расіяй, не хацелася стаць салдатам у гэтай вайне.

У Польшчы заўважна адразу, што ў людзей ёсць грошы і яны могуць іх траціць. Але ёсць у гэтым і мінус: чалавек, які ўладкоўваецца тут на працу, ведае, які заробак ён атрымае, асабліва не імкнецца рабіць штосьці звыш, няма патрэбы перапрацоўваць, бо грошай на ўсё хапае», — расказвае ён. 

«Такое было з-за таго, што страціў бізнэс, не змог атрымліваць дывідэнты. Але я ехаў у Польшчу не для таго, каб працаваць афіцыянтам ці грузчыкам, а канкрэтна рабіць нешта ў сферы бізнэсу. Насамрэч любая занятасць вызваляе ад лішніх перажыванняў. Так і ў мяне было», — кажа ён.

З Беларусі і Украіны вялізны паток мігрантаў, якім няма дзе працаваць або можна працаваць толькі за драконаўскі працэнт у салонах. Майстар зарабляе, напрыклад, 10 тысяч злотых (каля 2 280 даляраў) на сваіх паслугах, а напрыканцы месяца атрымлівае ў лепшым выпадку 5 тысяч (прыкладна 1 140 даляраў). Таму мы прапанавалі такую альтэрнатыву. У нас майстар можа зарабіць хоць 100 тысяч, а заплаціць нам фіксаваную арэнду», — тлумачыць Ігар. 

«Мы зрабілі бізнэс-план і палічылі, колькі павінна каштаваць наша прапанова, каб яна была выгадная для майстроў. Арэнда працоўнага месца каштуе 20 злотых (4,50 даляра) у гадзіну, за дзень — 120 (27 даляраў). Можна арандаваць і на тыдзень, і на месяц», — кажа ён. 

Хачу адзначыць, што палічылі ўсё даволі добра і не перайшлі за выстаўлены парог выдаткаў, як звычайна бывае падчас адкрыцця чаго-небудзь. 

Памяшканне для каворкінгу Ігар знайшоў даволі хутка. За арэнду трэба было заплаціць за тры месяцы. 

«Месяц каштуе 800 даляраў. Гэта 40 квадратных метраў не ў цэнтры Варшавы, — расказвае ён. —

Лічылі, за які перыяд гэта ўсё можа акупіцца, — 7 месяцаў».

«У партнёра было ўжо адкрыта польскае ІП. На ім мы ўвесь наш бізнэс і пабудавалі.

У Польшчы заканадаўства ў сферы вядзення бізнэсу адрозніваецца ад беларускага, але не так кардынальна, як падаецца. Трэба проста знайсці час, ва ўсім разабрацца, пракансультавацца з юрыстам, бухгалтарам», — тлумачыць мужчына. 

Працоўных месцаў у каворкінгу цяпер шэсць. За тры месяцы яго наведала каля 70 майстроў. 

— Тут добрая планіроўка. Памяшканне — роўны, шырокі і доўгі прамавугольнік. Адлегласць паміж майстрамі нармальная, усім зручна».

«Палякі да нас працаваць яшчэ не прыходзілі, — кажа Ігар. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

«Трэба год, каб пачаць выходзіць у плюс». Беларуска адкрыла салон штор у цэнтры Варшавы і расказвае, як перазапусціць бізнэс за мяжой

Вядомы беларускі брэнд з пачатку вайны адкрыў чатыры крамы ў Маскве. Дызайнеры патлумачылі сваё рашэнне

«Для не IT-кампаніі рэлакацыя практычна немагчымая». Што адбываецца з бізнэсам у Беларусі і чаму «старт з нуля» ў іншай краіне гэта выйсце — меркаванне

Каментары5

  • Ноўнэйм
    03.01.2023
    Гэта рэкламны артыкул?
  • Гонза
    03.01.2023
    Vik,Вы правы! Просто открыли место, где каждый мигрант может заработать деньги в наше сложное время, а сами сидят на осровах и американские доллары считают пачками, которые отняли у настоящих работников и трудяг!
  • Варшавяк, быўшы з гэтых бнфауцаў
    03.01.2023
    Столькі гадоў жыву ў Польшчы. Гэта дзіця, а не бізнесмен. Магу гарантаваць што праз год не будзе гэтага цуда. У Польшчы каб зарабляць, трэба шмат працаваць.

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць