Грамадства44

Ціханоўская заклікала сусветны бізнэс падтрымаць беларускія СМІ

Гэтаму прысвечана яе калонка ў выданні Politico, апублікаваная сёння.

У матэрыяле яна пералічвае прыклады пераследу беларускіх незалежных СМІ Аляксандрам Лукашэнкам і сілавікамі. Ціханоўская згадвае крымінальныя справы і суды над супрацоўнікамі Tut.by, журналістамі «Белсата» і іншымі.

«Па падліках Беларускай асацыяцыі журналістаў, за апошнія некалькі гадоў краіну пакінула больш за 400 журналістаў. І, прынамсі, 33 работнікі СМІ знаходзяцца за кратамі», — адзначыла Ціханоўская.

Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што падтрымка Аляксандра Лукашэнкі мае вырашальнае значэнне для стратэгіі Расіі супраць Украіны. На яе думку, пакуль Лукашэнка выступае ў якасці сатэліта Уладзіміра Пуціна, «барацьба Украіны за свабоду будзе нашмат цяжэйшая».

«Адзін са спосабаў, як астатні свет можа дапамагчы цяпер, — гэта падтрымаць выгнаныя беларускія СМІ. На гэтым тыдні я сустракаюся з лідарамі сусветнага бізнэсу ў Давосе і заклікаю іх падтрымаць незалежныя беларускія газеты, лічбавыя выданні, радыёстанцыі і тэлеканалы даходамі ад рэкламы і падпіскі. Незалежныя СМІ — крыніца жыццёвай сілы дэмакратыі, і вельмі важна, каб грамадзяне Беларусі мелі доступ да фактаў. Альтэрнатыва ім — шматгадзінная лукашэнкаўская прапаганда, якая неаднаразова транслявалася ў дзяржаўных СМІ», — напісала Ціханоўская.

Яна падкрэсліла, што з нецярпеннем чакае дня, калі сапраўдная свабода СМІ вернецца ў Беларусь.

Каментары4

  • Ворша
    17.01.2023
    Мойша, а вы падрымліваеце Беларускія незалежныя СМІ? Ці толькі займаецесь крытыканствам ды імітацыяй?
  • Олег
    17.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Gorliwy Litwin
    17.01.2023
    так, вельмі патрэбная такая падтрымка, і фінансавая і арганізацыйна-тэхнічная

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць