Меркаванні44

«Страх за сваіх блізкіх, мусіць, самы вялікі. Але гэтыя людзі навучыліся не паказваць, што ім страшна»

Цытата ў загалоўку — гэта не пра палітвязняў, а пра іх блізкіх. А вось цытата героя Уладзіміра Высоцкага «Папяроску можна ўзяць, а ад жыцця давядзецца адмовіцца» — пра такіх людзей, як Андрэй Пачобут, піша Даратэя Даркава. Вось чаму. 

Журналіст Андрэй Пачобут у судзе

Як можна спакойна снедаць, хадзіць на працу, займацца нечым дома, класціся спаць і нават заснуць, ведаючы, што твой родны чалавек жыве па раскладзе, які нельга парушыць нават на некалькі хвілінаў, бо будзеш пакараны. Можна ўявіць сабе, як хочацца заявіць на ўвесь свет, што твайго роднага чалавека спрабуюць знішчыць як асобу, зніштожыць, хоць ён ні ў чым не вінаваты, але СМІ, якім можна гэта сказаць, прызнаныя экстрэмісцкімі, і нават за маленькі каментар можна самому трапіць у турму. І хто тады будзе насіць перадачы, пасылаць грошы, аплачваць адвакатаў, хадзіць на спатканні? Дастаткова згадаць сітуацыю з жонкай Ігара Лосіка. Дала каментар забароненаму СМІ… Добра яшчэ, што была бабуля, якая змагла сабе забраць маленькае дзіця.

А што кожнае імгненне адчуваюць бацькі Ксеніі Луцкіной, у якой пухліна ў мозгу? Як жыве яе маленькі сын, які столькі часу сумуе і пытаецца ўвесь час: «Калі ж ужо прыедзе мама?..» Што сказаць дзіцяці? Як яго супакоіць? Як супакоіць яшчэ і сябе хоць на нейкі час і ці магчыма гэта ўвогуле? Што адчуваюць сваякі Аляксандра Фядуты ці Рыгора Кастусёва, ведаючы, што час, праведзены без медычнай дапамогі, для іх сваякоў можа абярнуцца смяротнай пагрозай? 

Што адчуваюць бацькі анархістаў, ведаючы, што могуць і не дажыць да сустрэчы са сваімі на волі, улічваючы, якія тэрміны зняволення тыя атрымалі? Мы ўсе цяпер ёсць сведкамі той чалавечай годнасці з іх боку. Яны пішуць пералік таго, што ляжыць у чарговай перадачы і моляцца самі сабе, каб адтуль нічога не выкінулі.

Мікіта Емяльянаў сядзіць практычна ўвесь час у штрафным ізалятары магілёўскай турмы. Яму забароненыя перадачы і спатканні. Калі хлопца і выводзяць з ШІЗА, то напярэдадні спаткання з адвакатам яго зноў ізалююць і той з’язджае, так і не ўбачыўшы свайго падабароннага.

Сябры Мікіты расказалі, што нават яго мама доўгі час не бачыла сына і не ўяўляе, што з ім цяпер, які ён. 

З Аляксандрам Францкевічам, якога зняволілі на 17 гадоў, сувязь адсутнічае. Яго трымаюць ужо трэці год у такіх умовах.

Мамы і Мікіты, і Аляксандра нясуць гэты цяжар на сваіх плячах. Разумеюць, што скардзіцца няма сэнсу. Дый няма куды…

Учора грамадскасць ускалыхнулі здымкі з суда над Андрэем Пачобутам. З 25 сакавіка 2021 года ён знаходзіцца пад вартай. Працэс неаднаразова пераносілі. Спачатку суд прызначалі на 28 лістапада, потым на 9 студзеня, і ў выніку пачалі разглядаць справу 16 студзеня. Яму пагражае пазбаўленне волі да 12 гадоў. Тым не менш Андрэй адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, бо не лічыць сябе вінаватым.

Згадваецца фільм «Інтэрвенцыя», у якім герой Уладзіміра Высоцкага кажа: «Следчы спачатку будзе ласкавы. Ён прапануе папяросу. Пасля прапануе жыццё. Папяроску можна ўзяць, а ад жыцця давядзецца адмовіцца». Худы, змучаны, але не зламаны — так пісалі ў сацсетках пад здымкамі Андрэя.

«Эфект ад фатаграфій звязаны з тым, што фатаграфавалі і здымалі яго самі ведаеце хто. І гэты строгі погляд быў адрасаваны ім. А ўсім сваім родным, я ўпэўненая, ён усміхаўся сваёй усмешкай, якую раней мы часта бачылі на яго фота. Усмешкай з цеплынёй, падтрымкай і іроніяй». 

Гэтыя мамы, бацькі, жонкі, сёстры, браты, мужы, бабулі, дзядулі, дзеці і нават унукі — усе яны з годнасцю нясуць гэтую ношу. Нават усміхаюцца на людзях. Кажуць пра нейкія бытавыя рэчы і жывуць так, што адразу і не скажаш, што ім даводзіцца перажываць. Накладвае адбітак на чалавека страх? Канечне. Страх за сваіх блізкіх, мусіць, самы вялікі. Але гэтыя людзі навучыліся не паказваць, што ім страшна. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • да-да
    18.01.2023
    піша Даратэя Даркава.

    а хто гэта?
  • Мангол
    18.01.2023
    Трымайся, Андрэй!
  • Профессиональный риск
    18.01.2023
    Сотрудник CEPA с американским паспортом должен был заранее правильно оценить профессиональный риск.

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі13

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі13

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць