Свет77

Прэзідэнт Сербіі: Для нас Крым — гэта Украіна, і Данбас — гэта Украіна

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg адхіліў тэрытарыяльныя прэтэнзіі Уладзіміра Пуціна да Украіны і прадказаў, што «горшае яшчэ наперадзе», бо абодва бакі акапаліся.

Нягледзячы на тое, што Сербія працягвае выступаць супраць увядзення санкцый супраць Расіі, па словах Вучыча, ён ужо даўно не размаўляў са сваім расійскім калегам. Хоць раней кантактаваў з ім часта.

«Мы з самага пачатку казалі, што не ў стане і не зможам падтрымліваць уварванне Расіі ва Украіну. Для нас Крым — гэта Украіна. Данбас — гэта Украіна. Так і застанецца», — выразна заявіў сербскі лідар.

Раней сербскі прэзідэнт спрабаваў увесь час лавіраваць, утрымліваючы добрыя адносіны і з Крамлём, і з Захадам. Пры гэтым ён неаднаразова публічна скардзіўся, што Еўрасаюз цісне на яго, каб ён заняў больш выразную пазіцыю.

Як і іншыя балканскія суседзі, Сербія з'яўляецца кандыдаткай на ўступленне ў Еўрасаюз, і магчымасць страты гэтага статуса — адзін з аргументаў Захаду ў размовах з сербскім кіраўніцтвам.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Сербіі заклікаў Расію спыніць вярбоўку сербаў у «Вагнер»

Сербія адмовілася пастаўляць тавары ў Расію ў абыход санкцый

Каментары7

  • мясцовы2
    18.01.2023
    Гэта ўсё добра, але вось калІ ў Сербіі будзе новы прэзідэнт, або пераабраны гэты, які будзе трансляваць агульнаеўрапейскія каштоўнасьці, і быць на антырасейскай пазіцыі, тады гэта будзе выразным сігналам, што ў сербскім грамадстве нешта пачало змяняцца.
  • Алек. Ру
    18.01.2023
    Толькі Беларусь дэфакта у́спрымае Крым і Данбас расейскімі.
  • a.hto.tam.idze
    18.01.2023
    І засталіся два браты-дэгенераты сам-насам у разбітага карыта... Рускасветныя народныя казкі

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер10

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць