Грамадства167167

Дыпламатычныя крыніцы: Украіна блакуе ўдзел Ціханоўскай і беларусаў у сумесных дыпламатычных мерапрыемствах 

Гэта выглядае часткай кулуарных дамоўленасцяў Кіева і Лукашэнкі або спробай адгадаць жаданні апошняга. 

Цырымонія ўшанавання памяці паўстання 1863—1864 гадоў у Вільні з удзелам прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і лідаркі дэмакратычных сілаў Беларусі Святланы Ціханоўскай. 22 студзеня 2023. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Еўрапейскія дыпламаты звярнулі ўвагу «Нашай Нівы» на тое, што апошнім часам Украіна паслядоўна блакуе ўдзел Святланы Ціханоўскай, а таксама прадстаўнікоў беларускага грамадства ў сумесных з еўрапейцамі мерапрыемствах. 

Гэта выглядае часткай кулуарных дамоўленасцяў Кіева і Лукашэнкі або спробай адгадаць жаданні апошняга. 

«Пакуль Украіне ёсць на чым гуляць, каб хаця б тэарэтычна стрымліваць Лукашэнку ад нарошчвання аб'ёмаў свайго ўдзелу ў вайне, яны спрабуюць гэта рабіць. Што ён іх неаднаразова падманваў, гэта ў цяперашняй сітуацыі не ўлічваецца. Пакуль ёсць хоць кропля надзеі, як кажуць», — сказаў нам суразмоўца. 

З фактаў: Ціханоўскай, у адрозненне ад мінулага года, у 2023-м не было на саміце Люблінскага трохкутніка.

Люблінскі трохкутнік — гэта такая дыпламатычная пляцоўка, заснаваная Польшчай, Украінай і Літвой, куды ў 2021-м Святлану Ціханоўскую запрасіў якраз міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. 

Пазней ён жа выказаўся ў духу таго, што без дэмакратычнай Беларусі фармат з'яўляецца няпоўным і мае вырасці ў чатырохкутнік. 

Але гэтым разам Ціханоўскую не запрашалі, хоць раней яна там бывала.

«Для парушэння традыцыі і няўдзелу ў саміце меўся быць моцны аргумент, які мог зыходзіць толькі ад Украіны», — сказаў нам дыпламат. 

З гэтага ж шэрагу падзей: непрыкметная прысутнасць Ціханоўскай на афіцыйнай частцы адзначэння 160-х угодкаў паўстання 1863 года ў Варшаве.

«Ціханоўская прысутнічала на афіцыйнай частцы, але ёй не далі слова. У зачытаным лісце Зяленскага не была згаданая Беларусь, што стала свайго роду дэманстратыўнай праявай свядомага ігнаравання, бо беларускі тэатр баявых дзеянняў быў значны ў тым паўстанні. Ва ўсім гэтым можна бачыць тэндэнцыю», — сказаў дыпламат. 

Суразмоўцы бачаць у гэтым частку дамовы з Лукашэнкам, які ўжо шмат разоў даказваў Украіне сваю «надзейнасць» і цану свайго слова. 

«Украінцы блакуюць удзел беларусаў — не толькі Ціханоўскай, паўсюль, дзе могуць, гэта праўда», — дадаў іншы абазнаны суразмоўца з шэрагу еўрапейскіх дыпламатаў. 

Пазіцыя Польшчы і Літвы адносна Беларусі і статуса Святланы Ціханоўскай ніяк не змянілася, але яны вымушаныя ўлічваць пажаданні Кіева на супольных з Украінай мерапрыемствах.

Святлану Ціханоўскую прымалі на высокім узроўні ў большасці сталіц краін Еўрасаюза, але не ў Кіеве. 

Мяркуючы па дзеяннях беларускіх уладаў, Аляксандр Лукашэнка заклапочаны як наяўнасцю ў яго праціўнікаў адзінага цэнтра і адзінага лідара, так і стварэннем добраахвотніцкіх фармаванняў з досведам баявых дзеянняў. У выпадку аслаблення Расіі, яе паражэння ва Украіне, і першае, і другое можа мець для беларусаў значэнне.

Украіна пачала рыхтавацца да ўварвання Расіі яшчэ ў лістападзе 2021 года, але не чакала, што напад будзе і з Беларусі, прызнаваў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары167

  • не такі як ёсць
    25.01.2023
    Чакайце, зараз МЗМ Украіны скажа, што такога не было і ўсе супакояцца
  • BLR
    25.01.2023
    Нічога дзіўнага. Нават і без вайны Украіна мела стасункі выключна з дзейсным рэжымам на Беларусі - значыць Лукашенкам. І тут без розніцы - Зяленскі, Парашенка, Януковіч, Юшчанка, Кучма - без розніцы. Гэта пазіцыя Украіны. Нажаль
  • Генадзь
    25.01.2023
    I у той жа час, вы, дэмакратычныя беларусы, давайце хуценька лавiце ракеты, цi вы там паснулi?
    Брыдка.
    Блазанам быу, блазанам i памрэ

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць