Жыхар Столінскага раёна Іван Гарманчук выставіў на продаж усюдыход. Мужчына стварыў яго сваімі рукамі з дэталяў ад самых розных машын і нават БТР. На ім ён ганяе па палескім бездаражы ў ягады. Мужчына кажа, што машына можа спатрэбіцца паляўнічым або проста аматарам экстрыму. Выданне «Ганцавіцкі час» пагаварыла з народным умельцам.

Іван жыве ў вёсцы Хотамель Столінскага раёна. Гэты край славіцца працавітымі людзьмі, агурковым бізнэсам, а таксама ягадамі і балотамі. Менавіта для падарожжаў па ягады Іван Гарманчук стварыў усюдыход, які пройдзе ў цяжкадаступныя месцы. Цяпер вясковы ўмелец прадае гэтую машыну на сайце аб'яў за 6 300 даляраў.
Як расказаў Іван карэспандэнту «Ганцавіцкага часу», у яго няма ніякай спецыяльнай адукацыі па канструяванні тэхнікі, ён самавук, які любіць важдацца з машынамі. «Вучыўся на кіроўцу ў Лунінцы, маю сярэднюю адукацыю. З малых гадоў проста цікаўлюся тэхнікай», — распавёў Іван.

Гэта ўжо другі ўсюдыход, які ён стварыў.
«На стварэнне пайшло каля года. Можа менш. Жалеза ўсё купляў, колы даставаў ужываныя ў людзей, масты на разборках», — кажа Іван.
Крылы, кабіну ўсюдыхода ён рабіў сам. Выгінаў дзверы, устаўляў шкло. Прытым там нават электрапад'ёмнікі шкла ёсць. А капот абразаў з «Джэты».
«Балоты ёсць недалёка ў нас. Ездзім у чарніцы, у журавіны. У машыны вялікая праходнасць, зручна. Такая машына можа спатрэбіцца рыбакам, паляўнічым, аматарам экстрыму, скажам так», — кажа Іван.

З чаго сабраная машына, што ёсць
- Падключаецца поўны прывад
- Колы КрАЗ «лапаць» палегчаныя
- Стаіць раздатка БТР
- Масты «волгаўскія»
- Рухавік 2.2 д ад «лагуны»
- Усе элементы кузава і кабіны зробленыя ўручную
- Электрапад'ёмнікі шкла
- Лябёдка на 2,5 т
- Ёсць гідраўліка
- Святло, габарыты, паваротнікі — усё ёсць
-
Іван Прус расказаў, як нажыўся на 200 даляраў, пасяліўшы кіназорку ў занядбанай кватэры каля сметніка ў Шабанах, абстаўленай рэчамі з яго інтэрната
-
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
-
Літоўскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю партыю цыгарэт на 260 тысяч еўра
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары
поняла наконец-то, почему не люблю грубое вторжение
вообще никакое вторжение не люблю