Вайна88

Брэсцкіх дэсантнікаў забяспечылі расійскай вайсковай тэхнікай

Пра тое, што некалькі дзясяткаў адзінак вайсковай тэхнікі з Расіі 10 лютага перадалі брэсцкім дэсантнікам, паведаміў у тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Фота: t.me/Rogachuk

«Сёння пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі на пляцы 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады аднаму з яе падраздзяленняў было перададзена больш за 40 адзінак новай вайсковай і спецыяльнай тэхнікі», — паведаміў старшыня Брэсцкага гарвыканкама.

Сярод перададзенай у Брэст тэхнікі наступная:

  • БТР-82А (Гэта мадыфікацыя БТР-82 з 30-мм гарматай 2а72);

  • БТР-80БММ «Сімфонія» (Гэта машына прызначаная для вырашэння задач па пошуку, збору і эвакуацыі параненых);

  • браняваная рамонтна-эвакуацыйная машына, якая служыць для эвакуацыі пашкоджаных машын.

Тэхніка вырабленая на Курганскім заводзе ў Расіі, але сродкі сувязі на ёй, як сцвярджае Рагачук, беларускія. Зараз брэсцкія дэсантнікі да канца сакавіка будуць вучыцца ёй карыстацца. 

Чытайце таксама:

Беларускі Гаюн: Расія зняла 12 верталётаў з мяжы Беларусі і Украіны

Брытанская разведка: Найноўшыя расійскія танкі «Армата» небаяздольныя

Каментары8

  • Сбор макулатуры помогает спасти дерево
    10.02.2023
    Эх, заживём! Это Вам не говномобили пиндосские и прочего никак не загниющего загнивающего Запада! Смотрите новости лукаТВ: там будет основной нарастив - «паримом в ласкуты паганых агрэсараф, каб ани не лязгали гусеницами и прочыми жуками у нашых грацицаф»
  • Снид
    10.02.2023
    плохой знак
    значит, знают, что скоро пригодятся
  • Kotya
    10.02.2023
    І за гэта бел ваякі пацалавалі расейскі бот а можа і нешта іншае.

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

«Бульбяныя» — які брэнд загубілі! Вось што там гатавалі і што ўспаміналі пра іх Уладзімір Высоцкі і старшыня КДБ18

17‑гадовая студэнтка з Крыма паехала на спатканне — і яе забілі. Падазраюць расійскага вайскоўца, які паспеў паваяваць на «СВА»5

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ9

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску4

Дзяўчына з Ірака працуе стаматолагам у Мар'інай Горцы19

Павучальная гісторыя пра падман ШІ з вершам Хадановіча12

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам10

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі6

Беларус гераічна ўратаваў жанчыну ў Нідэрландах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць