Свет99

У ЗША папрасіў прытулку расійскі інжынер, які ўдзельнічаў у распрацоўцы Ту-160

У канцы снежня расійскі ваенны інжынер пад'ехаў да паўднёва-заходняй мяжы ЗША, папрасіў прытулку і прапанаваў раскрыць некаторыя з ваенных сакрэтаў Расіі, што пільна ахоўваюцца, паведамляе Yahoo News са спасылкай на справаздачу службы мытнага і пагранічнага кантролю Злучаных Штатаў.

Ту-160, 2014 год. Фота: Роб Шлейферт / Wikimedia.org

Мужчына і яго сям'я прыехалі на браніраваным уседарожніку і папрасілі дазволу на ўезд у ЗША, бо баяліся пераследу за ўдзел у антыпуцінскіх пратэстах у падтрымку Аляксея Навальнага. Мужчына сказаў мытнікам, што ў яго ёсць інфармацыя, патрэбная ўраду ЗША.

Па словах збеглага расіяніна, з 2018 па 2021 год ён працаваў інжынерам-будаўніком на вытворчасці вайсковага самалёта ў канструктарскім бюро «Тупалеў» у Казані. Ён апісаў тып самалёта як штурмавік і сказаў, што аб’ект «называўся White Swan — TU160, самы вялікі вайсковы самалёт».

«Ту-160 «Белы лебедзь», таксама вядомы пад кодавай назвай НАТА «Блэкджэк» — самы дасканалы стратэгічны бамбавік у арсенале Расіі, — гаворыцца ў справаздачы мытні і памежнай службы ЗША. — Ён выкарыстоўваўся падчас тактычнага авіяўдару ў вайне ва Украіне».

«Ці можа кіраўнік аб'екта ведаць, ці мадыфікавалі яны новыя бамбавікі для стральбы гіпергукавымі ракетамі? Ён можа. І гэта сур'ёзная рэч — калі «Белы лебедзь» мадэрнізавалі для стральбы гіпергукавымі ракетамі. Яны хуткія і запускаюцца са значна большай адлегласці», — растлумачыў суразмоўца. 

Пасля прыезду расіяніна ў ЗША яго імя і падрабязнасці яго гісторыі з’явіліся ў навінах. Yahoo News звяртае ўвагу на гэтую дзіўную акалічнасць, бо «вельмі незвычайна і, магчыма, беспрэцэдэнтна», што звесткі пра чалавека, які папрасіў прытулак і выдае сакрэты замежнага саперніка, сталі агульнадаступныя. Прытым што гэты сапернік «адсочвае і атручвае, выкідвае з вокнаў ці іншым чынам забівае сваіх перабежчыкаў». Выданне дадае: усе, з кім яно размаўляла, былі здзіўленыя, што гісторыю гэтага чалавека ўключылі ў агульнадаступную справаздачу мытні.

Каля паўтара тыдня Памежная служба і Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША працавалі, каб высветліць асобу мужчыны і яго ранейшае месца працы. Бліжэй да 11 студзеня яго прызналі годным даверу і патэнцыйна цікавым для ЗША, і, па словах двух урадавых чыноўнікаў, перадалі ў ФБР для далейшых распытаў.

Мяркуецца, што інжынер знаходзіцца ў ЗША і яго дагэтуль дапытваюць амерыканскія ўлады. 

Каментары9

  • Anatol Starkou
    14.02.2023
    Казка пра бчб бычка. Нават калі мужчына і стаяў недзе побач з КБ гэтых самалётаў, то ведаць УСЁ пра Ту-160 не можа. Пустая публікацыя.
  • Правдоруб
    14.02.2023
    Anatol Starkou, тебе, естественно, виднее, что он знает, а что нет)
  • Anatol Starkou
    14.02.2023
    Правдоруб , я шмат часу быў на расейскіх ваенных самалёта будаўнічых прадпрыемствах і крыху ведаю, што кажу. Напрыклад тое, што ўсе яйкі ў адну карзіну не кладуць. То бок у адным КБ ці на адным заводзе можна ведаць толькі нейкую частку цэлага.

    Дый хто б яго такога сакрётнага дый з жонкай куды выпусціў з Расіі? Смех у зале.

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць