Усяго патроху1212

У Мінску адкрыўся бар «Пралетарыят». Там будуць праходзіць «з'езды»

Тэхна-бар «Пралетарыят» адкрыўся ў квартале К21 на вуліцы Кальварыйскай, піша Realt.by. 

Пакуль бар працуе ў тэставым рэжыме, але ўжо праходзяць вечарынкі, якія называюць з'ездамі.

Бар працуе з серады па нядзелю. У пятніцу і суботу з 19.00 да 8 раніцы, а ў астатнія дні з 19.00 да гадзіны ночы. У афішы напісана, што ўваход у бар мае ўзроставае абмежаванне 21+.

Акаунт у Instagram аформлены ў стылістыцы назвы — са стылізаванымі савецкімі відэа і азначэннямі слоў «мір» і «праца» з тлумачальнага слоўніка.

У меню пакуль што толькі напоі. Аўтарскія кактэйлі каштуюць па 18 рублёў, традыцыйныя — па 14 рублёў. Ёсць і іншыя напоі.

Раней на гэтым месцы быў веган-бар «Сон», які працаваў да чэрвеня 2022 года.

Каментары12

  • Улад
    18.02.2023
    Прапаную назву кактэйля для меню гэтага бара: "Прафесар Преабражэнскі".
  • Остап Ибрагимович
    18.02.2023
    примитивизм руского мира и в названии и в исполнении.  
  • ААТ
    19.02.2023
    Остап Ибрагимович, ці сцёб над ім?

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?15

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?15

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць