Грамадства1111

«ПВК Родан» ужо ў Мінску. Плануюць сустрэчу на Каменнай Горцы

Цягам лютага ў Расіі і Украіне распаўсюдзілася незвычайная субкультура, якая называе сябе «ПВК Родан». Паблікі субкультуры з’явіліся для Гомеля і Магілёва, і, як стала вядома, гэтая з’ява не абмінула і Мінск.

Фота: mozd.blr / Tiktok

«ПВК Р’ёдан» ніяк не звязаная з вайсковымі кампаніямі, гэтая абрэвіятура мае хутчэй жартоўны характар. Гэта супольнасць нефармалаў і аматараў анімэ, у прыватнасці, анімэ Hunter x Hunter. Прыхільнікі «Родана» носяць штаны ў клетку, доўгія валасы, а таксама цішоткі з выявамі павукоў і лічбай 4, што і адсылае да анімэ. У Расіі яны выступаюць супраць футбольных фанатаў-ультрас, мігрантаў і выхадцаў з Каўказа.

У Расіі «ПВК Родан» ужо набыла вядомасць праз сутыкненні з футбольнымі фанатамі, хваляванні з удзелам субкультуры прайшлі і ва Украіне. У абедзвюх краінах праваахоўнікі зацікавіліся супольнасцю, і ўкраінскія сілавікі спрабуюць зразумець, ці ёсць у распаўсюджванні субкультуры расійскі след.

У Беларусі пакуль не было сутычак з удзелам «Родана», але ўжо з’явіліся прысвечаныя субкультуры паблікі. Спачатку стала вядома пра старонкі ў тэлеграме, якія каардынуюць прыхільнікаў у Гомелі і Магілёве, таксама «Родан» мае і сваю старонку для Мінска.

Гэта старонка ў тыктоку мае на момант напісання артыкула 612 падпісантаў. Мінскае «падраздзяленне» назвалі «МОЗД «Андеграунд» — расшыфроўваецца, як тлумачаць самі аўтары старонкі, як «Минское объединение здравого движения». Самае папулярнае відэа ў акаўнце выйшла ўсяго 16 гадзін таму, але ўжо мае больш за 35 тысяч праглядаў. У ім прадстаўнікі субкультуры прапануюць зладзіць сустрэчу ў раёне Каменнай Горкі і дэманструюць фота гіпермаркета Green — магчыма, гэта месца будучай сустрэчы.

Яшчэ ў акаўнце ёсць чатыры відэа, якія маюць недзе па 2-3 тысячы праглядаў, самы ранні з ролікаў з’явіўся чатыры дні таму. У адным з іх, напрыклад, сцвярджаецца, што падраздзяленне, якому належыць акаўнт, не бярэ ў палон, і дэманструюцца кадры з барцамі ў зале.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

У Гомелі і Магілёве аднамомантна з’явіліся паблікі небяспечнай моладзевай субкультуры «ПВК Р’ёдан»

Мода ў эпоху нявызначанасці. Што мы будзем насіць гэтай вясной і чаму

Асцярожна, хіпі! — Архіўныя карыкатуры з савецкага «Вожыка»

Каментары11

  • петро
    28.02.2023
    Патлатые любера )
  • Х’ёдан
    28.02.2023
    Быў тут адзін шкадлівы Павук, цяпер збег у Вільню, толькі па тэлефоне хуліганіць.
  • асноў
    28.02.2023
    Вы хто, завостраныя казыркі? Не,, мы клетчатыя штаны . ...

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША29

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Make America Go Away». Дзясяткі тысяч людзей у Грэнландыі і Даніі выйшлі на акцыі супраць ЗША13

Каля мінскага Dana Mall на 17‑гадовую дзяўчыну ўпала глыба наледзі

У Чачэрску скончылі аднаўленне ратушы, пабудаванай фаварытам Кацярыны II для натхнёнага Лонданам «ідэальнага горада»3

Вытворцы пачалі гонку за стварэнне новага рэактыўнага рухавіка для самалёта — з адкрытым вентылятарам2

У Смалявічах дзяўчынка ўпала ў адкрыты люк. Сяброўка кінулася на дапамогу — і ўпала ў іншы1

Рэдкі амерыканскі аўтамабіль спрабуюць прадаць з аўкцыёну ў Гомелі. Ім валодае дзяржаўная арганізацыя1

У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?5

У Мінску пабудуюць цэнтры для экстраннай медыцынскай дапамогі

Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША29

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць