Улада44

Большая частка насельніцтва сутыкнецца з вірусам грыпу A(H1N1)

Такую думку ў інтэрв'ю БелаПАН выказала загадчык эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

Большая частка насельніцтва сутыкнецца з вірусам грыпу A(H1N1). Такую думку ў інтэрв'ю БелаПАН выказала загадчык эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

Паводле слоў спецыяліста, гэта новы варыянт віруса грыпу, ад якога людзі пакуль не абаронены імунітэтам. «Кожны арганізм адкажа на вірус па-свойму: у кагосьці гэта можа быць лёгкі галаўны боль, хтосьці наогул не заўважыць віруса, але пры гэтым у яго з'явіцца імунітэт. А ў кагосьці, на жаль, выявіцца выражаная форма інфекцыі, у некаторых яна будзе працякаць з ускладненнямі», — сказала Фісенка.

Пра шырокае распаўсюджванне грыпу A(H1N1) сведчыць агульнасусветная статыстыка. «І мы гэтага не пазбегнем», — канстатавала загадчыца эпідэміялагічнага аддзела.

Пры гэтым Фісенка падкрэсліла, што новы вірус грыпу не трэба разглядаць асобна ад іншых формаў грыпу і ВРВІ: распаўсюджванне гэтых інфекцый — агульны працэс.

Паводле яе слоў, сёння ў задачы эпідэміялагічнага маніторынгу не ўваходзіць улік усіх выпадкаў новага віруса, што было б вельмі дарагім мерапрыемствам.

«Нават адзінкавага вылучэння выпадкаў A(H1N1) дастаткова эпідэміёлагам для заключэння, што ў Беларусі ёсць гэты вірус і што ён цыркулюе сярод людзей», — адзначыла спецыяліст.

Паводле яе слоў, сімптомы і меры прафілактыкі віруса грыпу A(H1N1) і сезоннага грыпу адны і тыя ж.

Найперш медыкі рэкамендуюць зрабіць прышчэпку супраць грыпу: у вакцыну ўваходзіць і варыянт сезоннага грыпу А, які вельмі блізкі да новага віруса і здольны ад яго абараніць. Акрамя таго, рэкамендуецца прымаць беларускі прэпарат «Арпетол» ці яго расійскі аналаг «Арбідол», імунастымулюючыя і імунамадулюючыя сродкі, карыстацца аксалінавай маззю. Спецыяліст таксама раіць па магчымасці пазбягаць месцаў з вялікай колькасцю людзей, часцей бываць на свежым паветры і праветрываць памяшканні. Хворым на грып і ВРВІ рэкамендуецца заставацца дома, а пры высокай тэмпературы выклікаць урача.

Як адзначыла Алена Фісенка, хворыя на новы вірус грыпу не патрабуюць спецыяльнага лячэння. Тым, хто знаходзіцца на амбулаторным рэжыме, прызначаюць супрацьвірусныя сродкі. Шпіталяваным хворым лячэнне прызначае ўрач. Іх, як і ўсіх астатніх інфекцыйных хворых, ізалююць у асобныя палаты.

Нагадаем, паводле слоў галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Валянціны Качан, на 1 лістапада ў Беларусі было лабараторна пацверджана 59 выпадкаў захворвання на грып А(H1N1), 30 кастрычніка іх было 39.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць