Грамадства55

Вірусныя інфекцыі: сем практычных парадаў, як засцерагацца

1. Ёсць магчымасць зрабіць прышчэпку — рабіце, але пры тым ўмове, што, па-першае, вы здаровыя і, па-другое, для вакцынацыі не трэба будзе сядзець у смаркатым натоўпе ў паліклініцы.

2. Ніякіх лекаў з даказанай прафілактычнай эфектыўнасцю не існуе. Г.зн. ніякая цыбуля, часнык, гарэлка і таблеткі не здольныя абараніць ні ад якога рэспіраторнага вірусу наогул, ні ад віруса грыпу ў прыватнасці.

3. Крыніца віруса — чалавек і толькі чалавек. Чым меней людзей, тым менш шанцаў захварэць. Каранцін — выдатна! Забарона на масавыя зборні — выдатна! Прайсціся прыпынак пешшу, не пайсці лішні раз у супермаркет — мудра!

4. Маска. Карысная штука, але не панацэя. Абавязкова павінна быць на хворым, калі побач здаровыя: вірус яна не затрымае, але спыніць кропелькі сліны, асабліва багатыя вірусам.

5. Рукі хворага — крыніца віруса не менш значная, чым рот і нос. Хворы кранаецца твару, вірус трапляе на рукі, хворы хапае усе вакол, вы кранаецеся гэтага ўсяго рукой — добры дзень, вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі.

6. Паветра!!! Вірусныя часціцы гадзінамі захоўваюць сваю актыўнасць у сухім цяплым і нерухомым паветры, але амаль імгненна разбураюцца ў паветры прахалодным, вільготным і рухомым. Гуляць можна колькі заўгодна. Падчапіць вірус падчас прагулкі практычна нерэальна.

7. Стан слізістых абалонак!!! У верхніх дыхальных шляхах пастаянна утвараецца слізь. Слізь забяспечвае функцыянаванне т.зв. мясцовага імунітэту — абароны слізістых абалонак. Калі слізі і слізістай абалонкі перасыхаюць — праца мясцовага імунітэту парушаецца, вірусы, адпаведна, з лёгкасцю пераадольваюць ахоўны бар’ер аслабленага мясцовага імунітэту, і чалавек хварэе пры кантакце з вірусам з шматкроць большай ступенню верагоднасці. Галоўны вораг мясцовага імунітэту — сухое паветра, а таксама лекі, здольныя высушваць слізістую абалонку

Рэцэпт ад сухасці: 1 Чайная лыжка звычайнай паваранай солі на 1 літр кіпячонай вады. Залівайце ў любы флакон-пшыкалку і рэгулярна пшыкаеце ў нос). Для той жа мэты можна купіць у аптэцы фізіялагічныя раствор ці гатовыя солевыя растворы для ўвядзення ў насавыя хады — салін, аква марыс, хумер, марымер, насоль і г.д.

Усе навіны на тэму эпідэміі грыпу, парады, даведкі і жарты

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць