Зяленскі наведаў перадавыя пазіцыі ў Данецкай вобласці і ўзнагародзіў абаронцаў Бахмута
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў перадавыя пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў на Бахмуцкім кірунку.

Уладзімір Зяленскі наведаў перадавыя пазіцыі ў Данецкай вобласці. Фота: president.gov.ua
«Я маю гонар быць сёння тут, на ўсходзе нашай дзяржавы, на Данбасе, і ўзнагародзіць нашых герояў, падзякаваць вам, паціснуць руку. Падзякаваць вам за абарону дзяржавы, суверэнітэту, усходу Украіны», — сказаў Зяленскі.


Ён уручыў ваеннаслужачым дзяржаўныя ўзнагароды.
У прыватнасці, артылерыста капітана Ілью Вергуна, якому прысвоена званне Героя Украіны, Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам «Залатая Зорка».
Таксама Зяленскі наведаў шпіталь, дзе лечаць вайскоўцаў.

Каментары