Меркаванні33

Год дзёрзкай надзеі Абамы

4 лістапада 2008 года назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю Злучаных Штатаў Амерыкі. У гэты дзень прэзідэнтам краіны, а адначасова і адным з самых уплывовых людзей у свеце, быў абраны Барак Хусэйн Абама ІІ.

4 лістапада 2008 года назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю Злучаных Штатаў Амерыкі. У гэты дзень прэзідэнтам краіны, а адначасова і адным з самых уплывовых людзей у свеце, быў абраны Барак Хусэйн Абама ІІ. Афіцыйна ўступіў на пасаду 20 студзеня 2009 г. пасля інаўгурацыі.

На прэзідэнцкіх выбарах гэты, вясёлага і маладога выгляду чалавек (нар. у 1961 г.), атрымаў пераканаўчую перамогу. Шмат хто ўвязваў тое з непапулярнасцю адміністрацыі рэспубліканцаў, аднак падаецца, што абаяльнасць цёмнаскурага кандыдата магла б скарыць выбаршчыкаў і без дурноцтваў Буша‑малодшага. Папулярнасць Барака Абамы абляцела ўвесь свет. І перад выбарамі ў ЗША мала хто сумняваўся ў перамозе дэмакратаў. Нягледзячы на тое, што штаб Абамы ўпершыню ў гісторыі краіны адмовіўся ад дзяржаўнага фінансавання. Ахвяраванняў было дастаткова і без яго — амаль трэцюю іх частку складалі дробныя пераводы па некалькі соцень даляраў.

Перамога Барака Абамы выклікала сапраўдную эйфарыю. І не толькі ў ЗША. Асабліва папулярнасць новага амерыканскага прэзідэнта праяўлялася ў Кеніі — радзіме яго бацькі — іншых афрыканскіх краінах і на Блізкім Усходзе. Такая з’ява нават выклікала рэакцыю ў палітолагаў, якія назвалі яе «абамаманіяй».

Не дзіва, што увесь свет з цікавасцю глядзеў на Абаму. Яго выключная папулярнасць і палітычная неардынарнасць прымушала спадзявацца на рашучыя крокі і перамены.

Першым сур’ёзным крокам Абамы на прэзідэнцкай пасадзе было падпісанне пастановы аб закрыцці на працягу года турмы ў «Гуантанама».

Турмы для падазраваных у трарызме на гэтай кубінскай амерыканскай базе больш няма, аднак былыя вязні праўды пакуль так і не дамагліся. Толькі што ў СМІ з’явіліся жахлівыя падрабязнасці аб катаваннях ды ненавіснікі ЗША чарговы раз атрымалі прычыну для крыкаў.

Наступным крокам новага прэзідэнта была распрацоўка плана стымулявання амерыканскай эканомікі. У часы крызісу, які тады ўжо паспеў ахапіць Злучаныя Штаты, гэта было проста неабходна. Абама вызначыўся і тут, чарговы раз здзівіўшы свет. Паводле плану прэзідэнта, амерыканская эканоміка патрабавала ўлівання 819 млрд. даляраў. Сумы, неслыханнай дагэтуль. Яшчэ большае здзіўленне ў ЗША і свеце выклікала рашэнне Сенату прыняць план Абамы. Пры гэтым падвысіўшы яго кошт да 838 млрд. Злучаныя Штаты ўздыхнулі спакойна. Здавалася, што ўсё вельмі хутка выправіцца. Аднак ваганні амерыканскай эканомікі не спыняюцца, прымушаючы хвалявацца ўвесь астатні свет. А заявы цёмнаскурага прэзідэнта аб датацыях сацыяльнай і медыцынскай сфер больш нагадваюць заявы папуліста, чым рэальныя магчымасці амерыкаскай адміністрацыі.

Не менш спрэчнымі выглядаюць і крокі Абамы ў замежнай палітыцы.

Спачатку значнае і безвыніковае павелічэнне колькасці амерыканскага кантынгенту ў Аўганістане, потым перагляд планаў стварэння сістэмы супрацьпаветранай абароны ў цэнтральнай Еўропе. А на завяршэнне дык і зусім нечаканы крок — візіт у Маскву і цёплыя перамовы з яе кіраўніцтвам. Такая актыўнасць ды непрадказальнасць, як на прэзідэнта ЗША, прынесла Бараку Абаме Нобелеўскую прэмію міру. Паводле камітэта ў Стакгольме — «за звышардынарныя высілкі па замацаванню міжнароднай дыпламатыі і адносінаў паміж людзьмі». Шмат хто тады трапна заўважыў, што нобелеўскай прэміяй упершыню ўзнагародзілі не таго, хто нешта зрабіў, а таго, хто толькі выказаў гатоўнасць тое зрабіць.

Хтосьці назаве Абаму папулістам, каторы ўмела выкарыстаў чаканні амерыканцаў. Іншы скажа, што яму аднаму немагчыма ўвадначассе змяніць амерыканскую бюракратычную махіну. Аднак факт, што Барак Хусэйн Абама ІІ падарыў людзям ва ўсім свеце надзею. І гэтая дзёрзкая надзея яшчэ мае час, каб рэалізавацца.

Алесь Пілецкі

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая100

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто4

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні19

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

Чака Норыса экстранна шпіталізавалі на Гаваях пасля цяжкой медыцынскай сітуацыі3

За палітыку асудзілі былога сябра ЛДПБ, які трымаў стрыптыз-клуб на Зыбіцкай3

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая100

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць