Аўто44

З'явілася магчымасць праверыць аўтамабіль на наяўнасць ДТЗ на тэрыторыі Беларусі. Даведаліся, як гэта працуе

З 1 красавіка з'явілася магчымасць праверыць, ці былі страхавыя выплаты па аўтамабілі. Што паказвае сэрвіс?

Аўтамабільны партал av.by у сваім сэрвісе па праверцы гісторыі аўто па VIN-нумары дадаў магчымасць атрымаць інфармацыю аб ДТЗ на тэрыторыі Беларусі. Каб гэта зрабіць, дастаткова ведаць VIN-нумар аўтамабіля. Справаздача платная — каштуе каля 11 рублёў. Замовіць яе можна па спасылцы

Заўважна, што інфармацыя пра наяўнасць страхавых выплат у Беларусі атрымліваецца з дапамогай расійскага сэрвісу «Автотека».

Пра расійскі след у справаздчы кажа і той факт, што валюта разліку пазначаная як RUR. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Прадаўцы справаздач таксама звяртаюць увагу на тое, што калі ДТЗ адбылося да 1 ліпеня 2016 года, то сумы будуць пазначаныя ў недэнамінаваных рублях.

Таксама важна адзначыць, што адсутнасць аўтамабіля ў базе не гарантуе таго, што ён не ўдзельнічаў у ДТЗ на тэрыторыі Беларусі. База адлюстроўвае не сам факт наяўнасці ДТЗ, а факт разліку кошту рамонтных работ. То-бок гаворка ідзе толькі пра тыя выпадкі, калі чалавек атрымліваў кампенсацыю ад страхавой кампаніі. 

Таксама ўзнікаюць пытанні да напаўнення базы. Напрыклад, правераны намі аўтамабіль апроч гэтага ДТЗ яшчэ двойчы атрымліваў выплаты ад страхавой. Абодва здарэнні былі дробнымі і афармленне адбывалася праз еўрапратакол без удзелу ДАІ. Інфармацыя пра выплаты па гэтых двух выпадках у справаздачы не адлюстроўваецца.

Дзеля справядлівасці адзначым, што платныя еўрапейскія сэрвісы таксама не гарантуюць на 100% таго, што ў справаздачы будзе мецца абсалютна ўся інфармацыя пра аўто.

Тым не менш, з'яўленне такой магчымасці можна назваць чарговым крокам да цывілізаванасці беларускага аўтамабільнага рынку. 

Нагадаем, што паспрабаваць праверыць прабег аўтамабіля, які ўжо не першы год ездзіць па Беларусі, можна з дапамогай Адзінага партала электронных паслуг па гэтай спасылцы. Справаздача таксама платная.

Як праверыць па VIN-нумары аўтамабіль, прывезены з іншых краін Еўропы і ЗША можна прачытаць тут.

Чытайце таксама: 

Пасля перасячэння беларускай мяжы машыны з Еўропы «губляюць» дзясяткі тысяч кіламетраў. Як прадаўцы падманваюць з прабегам аўто

«Дастэры» за 30 000 даляраў, «Весты» за 16 500. Якія новыя аўто прапануюць дылеры

Каментары4

  • Пассат
    03.04.2023
    нацыяналістка і ганаруся гэтым, мне вот еще что интересно, ведь теперь в рф будут уходить и персональные данные беларуских автовладельцев. А зная как в рф все продается (там сливаются и продаются даже ведомственные базы), все эти данные в итоге уйдут на черный рынок.
  • Максим Дизайнер
    03.04.2023
    нацыяналістка і ганаруся гэтым

    На телегу. обратно. пересесть. хочешь, как у детстве на малой родине?
  • Ноўнэйм
    04.04.2023
    Максим Дизайнер, на тваёй вялікай радзіме з цялег і не злазілі

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня2

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна4

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня2

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць