Свет55

Клінтан выказаў шкадаванне, што схіліў Кіеў да адмовы ад ядзернай зброі

Калі б Украіна валодала сіламі стрымлівання, то расійскай спецаперацыі «атрымалася б пазбегнуць», лічыць экс-прэзідэнт ЗША. Ён дадаў, што адчувае сябе «жахліва» праз тое, што ў 1994 годзе ўгаварыў Кіеў адмовіцца ад ядзернай зброі, піша РБК.

Біл Клінтан. Фота: AP

«Я адчуваю асабістую адказнасць, таму што я прымусіў іх [Украіну] пагадзіцца адмовіцца ад сваёй ядзернай зброі. І ніхто з іх не верыць, што Расія пракруціла б гэты трук, калі б ва Украіны ўсё яшчэ была іх зброя», — сказаў ён у інтэрв'ю RTÉ, падкрэсліўшы, што «адчувае сябе жахліва праз гэта».

У 1994 годзе Клінтан падпісаў трохбаковае пагадненне з дзейнымі на той момант прэзідэнтамі Расіі Барысам Ельцыным і Украіны Леанідам Краўчуком аб ліквідацыі арсенала стратэгічнай ядзернай зброі на ўкраінскай тэрыторыі. Са слоў Клінтана, украінскі бок «баяўся адмовіцца ад яе».

Экс-прэзідэнт ЗША таксама заклікаў Захад працягваць аказваць падтрымку Кіеву. Ён дапусціў, што надыдзе час, калі ўкраінскі ўрад вырашыць, што ён можа падумаць аб мірным пагадненні, але падкрэсліў, што заходнія краіны не павінны кідаць Кіеў.

Каментары5

  • Мікола)))
    05.04.2023
    Кася, калі б Украіна пала, ніякіх шкадаваньняў не было б. ЗША хацелі ў свой час проста захаваць СССР бяз Балтыі і без улады КПСС, што б не казалі. Пасьля распаду СССР лічылі ельцынскую Расею цягачом дэмакратычных зьмен.
  • Питон
    05.04.2023
    Кася, тут надо задаваться вопросом почему наши люди сами не хотели этому сопротивляться, 30 лет - срок большой, только влиянием пропаганды это не объяснить. лично я всю сознательную жизнь с 18 лет прожил рядом с ними и не видел особого желания что-то менять - просто многих устраивало все и халява от гос-ва в виде льготных кредитов и возможность на откатах посидеть в свое время - так что я считаю что поезд ушел и у населения осталось одно желание - сохранить то что есть. что с них взять то? они просто люди..
  • Лол
    05.04.2023
    Питон, Ага, ну жа. І дваццатага года не было, калі на вуліцы выйшла 10% грамадзян, чаго не было нават у Польшчы.

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

У Нарвегіі сына кронпрынцэсы затрымалі перад судом па справе аб сэксуальным гвалце. А сама прынцэса сябравала з Эпштэйнам5

Беларусы заўважылі на небе адразу чатыры Месяцы ФОТАФАКТ1

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць5

У гурта Relikt выйшаў новы альбом Ramantyzm1

Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца3

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму. Вось як яна выглядала19

У матчы чэмпіянату Італіі фанат гасцей шпурнуў петарду на поле. Галкіпера аглушыла, фанату адарвала некалькі пальцаў

Севярынец спрадасць унікальныя календары са сваімі турэмнымі малюнкамі4

Дачка Алега Гайдукевіча працуе псіхолагам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць