Вайна88

На памежжа з Літвой перакінутыя танкі 120-й брыгады — «Беларускі Гаюн»

Паводле інфармацыі праекта «Беларускі Гаюн», мінулай ноччу на чыгуначную станцыю Гудагай (9 км ад мяжы з Літвой) прыбыў эшалон з не менш чым 20-цю адзінкамі тэхнікі Узброеных сіл Беларусі. Вядома, што сярод тэхнікі ў эшалоне прыбыло не менш за 10—15 танкаў Т-72Б/Б3, БТР і БМП.

На думку маніторынгавага праекта, ёсць падставы меркаваць, што ў Гудагай быў перакінуты эшалон з тэхнікай 120-й брыгады УС Беларусі, якая дыслакуецца ў мінскім Уруччы. Фарміраванне эшалона адбывалася на працягу ўсяго дня 5 красавіка на станцыі Азярышча, адкуль эшалон адправіўся каля 22-й гадзіны таго ж дня.

Таксама ўчора раніцай Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што вайскоўцы аднаго з механізаваных батальёнаў 120-й брыгады падрыхтаваліся да здзяйснення маршу ў прызначаны раён для выканання далейшых задач па прызначэнні.

3 красавіка Міністэрства абароны аб'явіла аб пачатку чарговай праверкі боегатоўнасці аднаго са злучэнняў УС Беларусі. Сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч тады паведаміў, што ў рамках праверкі адно з падраздзяленняў УС будзе выведзена на палігоны і розныя ўчасткі мясцовасці. Плануецца выхад падраздзяленняў да дзяржаўнай мяжы, тэрміны праверкі пазначаліся як «на працягу месяца».

Каментары8

  • Пан Усялян
    06.04.2023
    Лукашыст в трусах зеленых
    Подымает, мда, гири всякие
    Он в большом колонном зале
    На канате бойко лазал
    Прячет лукашист в кармане
    Два кастета и гранату
    Автомат крупноразрывный
    И к нему патроны в пачках
    Пограничники приходят
    Автоматчики в беретах
    Окружают зал колонный
    И кричат ему: "Сдавайся!"
    Им в ответ летит граната
    И кастет за ней со свистом
    Убивает, мда, командира, мда
    Звонко щелкнув его по лбу
    Окопались тут матросы
    Лукашист кричит: "Не сдамся!"
    И своим кидает калом
    В стяг геройский, ярко алый
    Тут орудья подоспели,
    Подплыла "Аврора" - катер
    И Гагарин усмехнулся
    Со своих сойдя портретов
    Полетели тут шрапнели
    Сделав дырки в лукашисте
    Уронил свои он гири
    И с каната повалился
    Хэй, Гагарин прилетел!
    И весь мир оху.л!
  • Кар
    06.04.2023
    Пан Усялян, да, типа того.
  • гаўляйтэр працягвае лізаць фюрэру
    06.04.2023
    Ну дык нездарма ж дзень таму да лукавага прыязджаў гэбнявы вырадак Нарышкін. І фюрэр на канапу вызываў. Як толькі на парозе з’яўляецца маскальскае рыла, чакай якую-небудзь правакацыю.

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць