Сястра асуджанага на 10 гадоў зняволення юрыста штаба Бабарыкі Максіма Знака Ірына Козікава пакінула Беларусь. Пра гэта яна напісала ў сябе ў інстаграме.

«Я магу дыхаць. Толькі цяпер магу. Мае даражэнькія сябры, наша сям'я была вымушаная з'ехаць з краіны. Бачыць сусвет, мы ніколі не хацелі з'язджаць. Я заўсёды казала, што адзіная рэч, якая можа прымусіць нас з'ехаць — гэта пагроза бяспецы маёй сям'і. На жаль, гэта адбылося і пасля вобшуку і 15 сутак майго мужа мы прынялі такое рашэнне. Мы пакінулі вялікую частку звыклага жыцця — кватэру, лецішча, мае заняткі керамікай, любых сяброў і родных. Але галоўнае, што наша сям'я разам», — напісала Ірына Козікава.
Нейкі час сям'я будзе знаходзіцца ў Вільні, а потым перабярэцца ў Польшчу.
«У Польшы наша мэта — знайсці працу і жыллё, прайсці ўсе бюракратычныя працэдуры. Цяпер ёсць нейкая разгубленасць, куды ісці, бо няма разумення нават, які абраць горад. Калі знойдзецца праца ў адным з гарадоў — то будзем абіраць яго», — дадала Ірына.
Яна просіць дапамагчы ёй і мужу прапановамі працы (абое — юрысты) і ўладкаваннем у Польшчы.
Муж Ірыны, адвакат Юрый Козікаў, быў затрыманы падчас аблавы на адвакатаў у сакавіку. Юрый абараняў Максіма Знака і Яўгена Юшкевіча.
Сястра Максіма Знака сышла з адвакатуры і робіць чароўную кераміку
Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў
-
«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая
-
У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома
-
«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары
мы запомним ее такой
и подпись - дочка Максима Дизайнера