Грамадства1818

Сахашчык: КДБ рыхтуе правакацыі на заходняй і паўднёвай межах Беларусі

Рэжым рыхтуе правакацыі на межах Беларусі, прызывае тысячы вайскоўцаў запасу, на якіх ладзяць сапраўднае паляванне, расце агульны ўзровень агрэсіі да суседніх краін. Аб гэтым «Белсату» расказаў Валерый Сахашчык.

Валерый Сахашчык падчас канферэнцыі «Новай Беларусі» 9 жніўня 2022 года

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык паведаміў, што валодае інфармацыяй аб планах Аляксандра Лукашэнкі па далейшай мілітарызацыі сітуацыі ў краіне і павышэнні ўзроўню агрэсіі да краін-суседзяў.

Паводле звестак Сахашчыка, у гэты момант у Брэсцкай вобласці «адбываюцца практычныя мерапрыемствы па прызыве тысяч вайскоўцаў запасу для камплектавання злучэнняў і вайсковых частак і далейшага іх зладжвання. Пры гэтым задзейнічаюць дзяржаўныя і нават прыватныя прадпрыемствы, дзе ладзяць сапраўднае паляванне на беларусаў».

Сахашчык кажа, што рэжым рыхтуецца да правакацыйных дзеянняў на дзяржаўных межах Беларусі: «Вядома, што КДБ даўно распрацаваў план правакацыі на заходняй і паўднёвай мяжы, напрыклад, у сувязі з вясновым наступленнем ЗСУ або з правядзеннем саміту НАТА ў Вільні 11-12 ліпеня».

Каментуючы атрыманыя звесткі, прадстаўнік АПК адзначыў, што сітуацыя ў Брэсцкай вобласці наўпрост звязаная з агульнай логікай, па якой дзейнічае рэжым Лукашэнкі, пачынаючы з 2020 года.

«Міжнародная ізаляцыя і нарастанне ўнутранага напружання прымушаюць Лукашэнку пастаянна павышаць узровень агрэсіі ў адносінах да нашых суседзяў. Ён увязваецца ў любую авантуру на заходняй мяжы і кожны раз пагражае, што, маўляў, калі зараз з ім не дамовяцца, то будзе яшчэ горш. Цяпер рэалізуецца чарговы этап гэтага плана. У сувязі з гэтым мы павінны разумець, што ад пагрозы агрэсіі да самой агрэсіі ўсяго адзін крок, таму ўсім нам трэба быць увесь час гатовымі да таго, што ў Лукашэнкі ў нейкі момант не вытрымаюць нервы ці яго проста пісьменна падштурхне да гэтага Расія», — сказаў Валер Сахашчык.

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі лічыць, што для патрыётаў у Беларусі і па-за яе межамі адзінай правільнай рэакцыяй на такія нервовыя і правакацыйныя дзеянні рэжыму можа быць толькі рост гатовасці даць адказ агрэсіі.

«Мы, беларусы, атрымліваем інфармацыю пра планы Лукашэнкі. Суседнія краіны ўжо таксама разумеюць логіку агрэсара, якой кіруецца Лукашэнка. Адпаведна, расце наша гатовасць да адбіцця гэтай агрэсіі ў любой яе форме. У гэтым могуць удзельнічаць беларусы як па гэтым баку мяжы, так і на тэрыторыі, якую пакуль яшчэ кантралюе рэжым», — заявіў Сахашчык.

Чытайце таксама:

«Я не ведаю, але, хутчэй за ўсё, хлусяць». У ваенкаматах Брэсцкай вобласці тлумачаць, чаму мужчын аўральна забіраюць на зборы

«Павышанай пагрозы на мяжы з Беларуссю не фіксуецца» — літоўская армія

Каментары18

  • даведка
    08.04.2023
    Сахащик в ответ стягивает свои полки к украинско--белорусской и польско-белорусской границе?!
    Или у этого воена нет полков, нет армии, а только громкая должность в преимущественно женском кабинете?
  • Крокус
    08.04.2023
    Дык нам гэта выгодна.
  • жэстачайшэ мяккая дыктатарка
    08.04.2023
    даведка, а вы сэксіст) 

Цяпер чытаюць

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы11

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Міханавічах пад Мінскам бегалі тхары і лашчыліся да людзей. Як яны там апынуліся?5

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма37

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў3

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»14

Сын іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікае да далейшых пратэстаў7

Найхаладней гэтай ноччу было на Бабруйшчыне1

Маладая бульба па нерэальнай цане: чым здзіўляе Камароўка ў студзеньскія маразы

У Маскве прызямліўся санітарны самалёт, на борце якога можа знаходзіцца Адам Кадыраў. Следам сеў самалёт Рамзана Кадырава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы11

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць