Вайна

«Павышанай пагрозы на мяжы з Беларуссю не фіксуецца» — літоўская армія

Армія Літвы не фіксуе павышаных пагроз на мяжы краіны з Беларуссю пасля таго, як беларускае войска перакінула да заходняй мяжы не менш за 10 танкаў. Па словах прадстаўнікоў арміі, на гэты момант няма падстаў павышаць узровень боегатоўнасці літоўскіх салдат або прымаць дадатковыя меры па ахове межаў краіны.

Фота ілюстрацыйнае

«Літоўская армія ўвесь час сочыць за сітуацыяй з бяспекай на мяжы. Павышэння пагрозы не зафіксавана.

Падраздзяленне, якое мы бачым ля літоўскай мяжы, дзейнічае ў зоне сваёй адказнасці. У вучэннях таксама ўдзельнічаюць падраздзяленні з Мінска», — гаворыцца ў пісьмовым каментарыі дэпартамента стратэгічных камунікацый літоўскага войска.

«У цяперашні час няма падстаў для дадатковых дзеянняў або рашэнняў», — адзначаецца ў паведамленні.

Гэтая заява стала рэакцыяй на ўчарашняе паведамленне пра тое, што да мяжы ў Літвой была перакінутая тэхніка 120-й брыгады Узброеных сіл Беларусі з Мінска.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме3

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

Эксперт патлумачыў літоўцам, чаму беларусы выбіраюць Літву і які гэта патэнцыял для будучыні7

Падчас расійскай атакі дронамі на Польшчу жылы дом мог быць пашкоджаны абломкамі польскай ракеты5

Былы міністр юстыцыі Хаменка папрасіўся на выхад з Савета Рэспублікі. Ён быў намеснікам Качанавай3

Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра выпусцілі гадзіннікі «Паўлінка»4

Беларуска зрабіла новы пашпарт, а ён аказаўся несапраўдным: Даведалася пра гэта ў аэрапорце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме3

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць