Свет11

«Я дыктаваў свае кнігі, каб не пісаць». Вядомы кухар-тэлевядучы прызнаўся, што ў яго дыслексія

Вядомы брытанскі кухар і тэлевядучы Джэймі Олівер распавёў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што свае першыя кнігі ён нагаворваў на дыктафон, а не пісаў іх уласнаручна. У Олівера дыслексія — расстройства, пры якім людзям цяжка пісаць ці чытаць.

Олівер распавёў, што ў яго быў комплекс, звязаны з пісьмом і чытаннем, яшчэ са школьных часоў, паколькі гэта давалася яму з вялікай цяжкасцю, піша Бі-бі-сі.

Толькі што з друку выйшла яго першая кніга, напісаная для дзяцей з такімі ж праблемамі. Падчас інтэрв'ю Олівер некалькі разоў з цяжкасцю спраўляўся з эмоцыямі і адзначыў, што для яго, магчыма, гэта — самая важная кніга.

«Проста мне здаецца, што я нарэшце здолеў пазбавіцца ад цяжкіх успамінаў школьных гадоў, якія ёсць ва ўсіх, хто адчуваў цяжкасці з навучаннем», — сказаў ён.

Олівер напісаў кнігу «Білі і вялікая прыгода» (Billy and the Giant Adventure) падчас лакдаўну.

Як і многія людзі з дыслексіяй, Джэймі Олівер таксама пакутуе і ад СДУГ (сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці), таму яму давялося распрацаваць свой уласны спосаб для напісання кнігі.

«Час падчас лакдаўну быў дзіўным. І я, ужо стаўшы дарослым, стаў задумвацца пра тое, што я магу зрабіць для самаразвіцця. Вось я і сядзеў па 10 хвілін на дзень — столькі, колькі я магу на чымсьці засяродзіцца, і пісаў кнігу. У выніку за чатыры гады ў мяне атрымалася 14 раздзелаў, якія я і адправіў выдаўцу», — распавёў ён.

«Маладзік над Свіслаччу». Нацыянальны гістарычны архіў падрыхтаваў віртуальную выставу пра спадчыну татар-мусульман

З афішы фільма пра «Песняроў» прыбралі акцёра-купалаўца

Адразу два беларусы ўвайшлі ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»

Каментары1

  • хх
    14.04.2023
    у мужа такое. 1 у 1. хаця дыагназ такі ніхто вядома ж не ставіў. і ці ставяць у нас такі?
    ды і ўвогуле - а ці дыагназ гэта? гэта проста асаблівасць працы мозгу. усе людзі розныя. у адніх добра працуюць адны функцыі мозгу, у другіх іншыя. банальнасць кажу
    муж не можа літаральна ніводнага слова без памылкі напісаць. мы разам з ім смяемся. у яго вясёлы характар, і ён успрымае з гумарам
    і ён так жа не чытаў. для мяне, якая наадварот шмат чытала, гэта спачатку трохі шокам было. але ён глядзеў шмат пазнавальных відэа. у яго багаты багаж ведаў. ёмістая памяць. у мяне ж памяць іншая. то бок нешта лепш працуе ў яго, нешта мажліва ў мяне)

    праблема Олівера (а ён таленавіты чалавек), што ён камплексаваў

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер10

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць